Памёр Чак Норыс: легендарнаму «тэхаскаму рэйнджару» было 86 гадоў

Культура

На 87-м годзе жыцця памёр легендарны амерыканскі акцёр, майстар баявых мастацтваў і культурная ікона Чак Норыс. Гэтую інфармацыю пацвердзіла сям’я акцёра ў афіцыйнай заяве для СМІ.

«Сэрца нашай сям’і»

У афіцыйнай заяве сям’і акцёра гаворыцца, што Чак Норыс сышоў спакойна, у акружэнні родных:

«Для свету ён быў майстрам баявых мастацтваў, акцёрам і сімвалам сілы. Для нас — любячым бацькам, адданым мужам і дзядулем, неверагодным братам і сапраўдным сэрцам нашай сям’і».

Абставіны смерці блізкія вырашылі захаваць у таямніцы, аднак вядома, што напярэдадні акцёр быў шпіталізаваны на Гаваях. Паводле звестак выдання TMZ, Норыс трапіў у бальніцу пасля трэніроўкі, але нават там захоўваў аптымізм і шмат жартаваў.

Усяго за дзесяць дзён да смерці, 10 сакавіка, Чак Норыс адзначыў свой 86-ы дзень нараджэння. Ён апублікаваў відэа сваёй трэніроўкі, якое стала яго апошнім зваротам да фанатаў:

«Я не старэю. Я пераходжу на новы ўзровень. Сёння мне 86! Нішто так не дапамагае адчуць сябе маладым, як трохі актыўнасці ў сонечны дзень. Я ўдзячны за яшчэ адзін пражыты год, моцнае здароўе і магчымасць працягваць займацца любімай справай».

Першы на Захадзе: спартыўны шлях

Мала хто ведае, што Чак Норыс быў не проста «кінабайцом», а сапраўдным рэфарматарам баявых мастацтваў. Ён займаўся бразільскім джыу-джытсу. Меў чорны пояс і трэці дан па бразільскім джыу-джытсу, восьмы дан па тхэквандо, дзесяты дан па Сіта-рю каратэ-до, дзесяты дан па Тансудо.

Акцёр стварыў уласную сістэму баявых мастацтваў — «Чук Кук До» (Chun Kuk Do), заснаваную на ягоным шматгадовым вопыце ў Тхэквандо, Тансудо і каратэ.

Эпоха Чака Норыса

Сусветная слава прыйшла да яго пасля легендарнай бітвы з Брусам Лі ў фільме «Шлях дракона» (1972), якая дагэтуль лічыцца адной з лепшых сцэн баявых мастацтваў у гісторыі кіно. Сярод іншых яго культавых работ — серыя баевікоў «Без вестак прапаўшыя», «Атрад Дэльта» і, вядома, серыял «Уокер, тэхаскі рэйнджар», які выходзіў дзевяць сезонаў і зрабіў яго сімвалам нязломнай справядлівасці.

У 2000-х Чак Норыс стаў героем інтэрнэт-феномену «Факты пра Чака Норыса». Іранічныя жарты пра ягоную непераможнасць (накшталт «Чак Норыс не спіць, ён чакае») зрабілі яго вядомым нават для тых пакаленняў, якія не бачылі ягоных фільмаў.

Для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Чак Норыс застаўся «чалавекам-скалой», які заўсёды прыходзіць на дапамогу і перамагае зло.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.