Напярэдадні 162-й гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага з’явілася інфармацыя аб выкраданні памятнага знака з сімвалічнай магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі. Тэлеграм-канал «Спадчына» сёння абверг гэту інфармацыю, размясціўшы здымкі з памятным каменем на ранейшым месцы.
«Памятны знак удзельніку паўстання 1863 года ксяндзу Адаму Фалькоўскаму ў Лідзе, нягледзячы на нядаўнюю інфармацыю ў СМІ, што яго знеслі, знаходзіцца на ранейшым месцы», — звярнулі ўвагу стваральнікі тэлеграм-канала.


Нагадаем, што інфармацыя аб здарэнні з’явілася на партале Znadniemna.pl. Аб знікненні памятнака знака паведамілі рэдакцыі чытачы з Ліды, якія пажадалі пакінуць кветкі і запаліць свечкі да сімвалічнай магілы. Год таму, у пачатку студзеня 2024 года, нехта спрабаваў апаганіць помнік, сцершы выгравіраваны на камені герб.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.