Памерла зорка італьянскага кіно Джына Лалабрыджыда

Пра смерць легендарнай італьянскай актрысы паведаміла газета La Repubblica.

Джына Лалабрыджыда памерла ва ўзросце 95 гадоў. Сафі Ларэн, якая доўгі час лічылася суперніцай актрысы, адзначыла, што яна глыбока ўзрушана смерцю калегі.

«Фанфан-Цюльпан», «Сабор Парыжскай Божай Маці», «Прывінцыялка», «Хлеб, любоў і фантазія», «Самая прыгожая жанчына на свеце», — ролі ў гэтых і іншых карцінах зрабілі італьянскую артыстку сусветнавядомай вялічынёй. За сваю кар’еру Лалабрыджыда знялася ў больш чым шасцідзесяці стужках; яна працавала з выбітнымі рэжысёрамі — Луіджы Каменчыні, Жанам Делануа, Рэнатам Кастэлані, Бэзілам Дырдэнам, Ежы Скалімоўскім; яе партнёрамі па фільмах былі Жэрар Філіп, Бэрт Ланкастар, Эрал Флін, Віторыа дэ Сіка, Віторыа Гасман, Жан-Поль Бельмандо, Шон Конэры і іншыя вядомыя акцёры.

1 лютага 2018 года італьянская актрыса атрымала імянную зорку на Алеі славы Галівуда ў Лос-Анджэлесе.

La Repubblica назвала актрысу «барсальерай» італьянскага кіно — у пераносным сэнсе прадстаўніцай элітнай часткі войска.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!