Пра хуткае адкрыццё Палацава-паркавага ансамбля Булгакаў у Кіраўскім раёне паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас выязднога пасяджэння калегіі ведамства ў Жылічах.
Рэстаўрацыйныя работы ў Жыліцкім палацава-паркавым комплексе практычна завершаны, цяпер ідзе напаўненне інтэр’ераў антыкварнай мэбляй, адзначаецца ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры.
Агулам на аб’ект было выдаткавана звыш 30 мільёнаў рублёў.
Цяпер у планах ведамства «максімальнае выкарыстанне помніка архітэктуры ў якасці турыстычнага аб’екта».
«Неабходная цэласная праграма развіцця аб’екта, навакольнай тэрыторыі, — заявіў Маркевіч, звяртаючыся да мясцовых уладаў — Магілёўскага аблвыканкама і Кіраўскага райвыканкама. — Недапушчальна ўпусціць нават аднаго турыста».
Падчас выязной калегіі міністэрства культуры абмяркоўваўся стан працы на знакавых аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны краіны.
«[У Беларусі] ўсё гэта хараство належыць дзяржаве, у той час як многія аб’екты ў іншых краінах сталі прыватнай уласнасцю і служаць прадметам зарабляння сродкаў, — цытуе словы міністра культуры, якія прагучалі на форуме, БелТА. — У нас гэтыя аб’екты становяцца цэнтрамі ўвагі з боку нашых жыхароў і шматлікіх турыстаў, падкрэсліваюць нашу вялікую гісторыю і вялізную гісторыка-культурную спадчыну, якой мы па праве ганарымся».
Пра гэтым камерцыялізацыя адрэстаўраваных аб’ектаў называецца сярод галоўных задач мясцовых уладаў і работнікаў культуры.
Праца па ўзнаўленні знакавых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны будзе працягнута, запэўнівае Анатоль Маркевіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: