Пайшла з жыцця Ірына Быкава, удава Васіля Быкава

Пайшла з жыцця Ірына Міхайлаўна Быкава — удава народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Ёй было 99 гадоў.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

Апошнім часам Ірына Міхайлаўна знаходзілася ў бальніцы: некалькі тыдняў таму яна трапіла ў рэанімацыю з пераломам сцягна і інфарктам.

Пасля смерці мужа Ірына Міхайлаўна прысвяціла сябе захаванню яго літаратурнай спадчыны. Яна была неад’емнай часткай усіх мерапрыемстваў, прысвечаных памяці класіка, і нястомна клапацілася пра тое, каб яго слова працягвала гучаць годна.

Ірына Міхайлаўна сама паходзіла з сям’і рэпрэсаваных; яе родныя спачываюць у Курапатах. Гэтая асабістая трагедыя і нязломнасць духу ядналі яе з мужам. «Без яе мы не мелі б таго Быкава, якога маем», — напісаў пра яе Сяргей Навумчык.

Ірына Быкава і Васіль Быкаў. Фота: сацсеткі Сяргея Навумчыка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!