Пайшла з жыцця Ірына Міхайлаўна Быкава — удава народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Ёй было 99 гадоў.
Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў журналіст і палітык Сяргей Навумчык.
Апошнім часам Ірына Міхайлаўна знаходзілася ў бальніцы: некалькі тыдняў таму яна трапіла ў рэанімацыю з пераломам сцягна і інфарктам.
Пасля смерці мужа Ірына Міхайлаўна прысвяціла сябе захаванню яго літаратурнай спадчыны. Яна была неад’емнай часткай усіх мерапрыемстваў, прысвечаных памяці класіка, і нястомна клапацілася пра тое, каб яго слова працягвала гучаць годна.
Ірына Міхайлаўна сама паходзіла з сям’і рэпрэсаваных; яе родныя спачываюць у Курапатах. Гэтая асабістая трагедыя і нязломнасць духу ядналі яе з мужам. «Без яе мы не мелі б таго Быкава, якога маем», — напісаў пра яе Сяргей Навумчык.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
