Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі

Культура
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа.

У праграме беларускага тэлебачання CTV, прысвечанай раскопкам у Заслаўі, паведамілі пра вынікі раскопак Заслаўскага замка. Знойдзены падчас археалагічнага сезону падземны тунэль XVI стагоддзя ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі.

Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа.

Работы на гарадзішчы «Вал» у Заслаўі праходзяць пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Івана Спірына.

Мясцовыя ўлады маюць намер ператварыць археалагічны комплекс у турыстычны абект. «У сувязі з правядзеннем абласных «Дажынак» Мінскі аблвыканкам звярнуўся да нас з прапановай правесці даследаванні ў Заслаўі, — распавёў газеце «Беларусь Сегодня» дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза. — Там была ўваходная брама бастыённага замка XVI стагоддзя. У мясцовых жыхароў шмат легенд пра падземны ход, пра гэтую браму.

З улікам максімальна шырокага добраўпарадкавання Заслаўя і гарадзішча «Вал» мы пагадзіліся правесці комплексныя даследаванні для вывучэння тэрыторыі з левага боку брамы, рэшткаў цаглянага мура і паспрабаваць знайсці падземны ход. Да працы падлучаныя рэстаўратары для кансервацыі, рэстаўрацыі з далейшым паказам аб’екта гасцям Заслаўя».

Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа.

Да археалагічных раскопак таксама падключыліся мясцовыя органы ўлады, валанцёры, мясцовыя жыхары, музейныя работнікі, вайскоўцы. Сярод находак — прадметы позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости