Падтрымаць сваіх: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу ініцыятыў, якім можна перадаць частку падаткаў
Reform.news · 18 февраля 2026, 23:21
https://reform.news/padtrymac-svaih-pradsta-nictva-pa-nacyjanalnym-adradzhjenni-sabrala-bazu-inicyjaty-jakim-mozhna-peradac-chastku-padatka/Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу беларускіх арганізацый і ініцыятываў, якім можна пералічыць частку падаходнага падатку праз адпаведны механізм.
У базу ўвайшлі беларускія арганізацыі, зарэгістраваныя не толькі ў Польшчы і Літве, але таксама ў Эстоніі і Італіі. Сярод іх – культурныя і асветніцкія праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы, якія працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці.
Гаворка ідзе не пра дадатковы падатак – гэта частка ўжо выплачаных сродкаў, якія можна накіраваць не ў агульны бюджэт, а на развіццё ініцыятыў, што робяць рэальныя справы для беларусаў.
«Нават невялікая сума мае значэнне. Для многіх праектаў гэта магчымасць аплаціць арэнду, працягнуць працу каманды, правесці мерапрыемствы, падтрымліваць людзей у складаных сітуацыях, запускаць новыя ініцыятывы і захоўваць беларускую прысутнасць у Еўропе», – падкрэслівае Прадстаўніцтва.
У базу ўвайшлі 30 культурніцкіх і медыйных арганізацый: ад Музея Вольнай Беларусі ў Польшчы да Асацыяцыі «Талака» ў Італіі.
Спампаваць спіс можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
