Падляшскі дуэт Sw@da & Niczos атрымаў прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Главное
Sw@da & Niczos. Скрын экрана

Сёння ўручылі адну з самых прэстыжных культурных узнагарод Польшчы — Paszporty Polityki. Яе прысуджалі за 2025 год у 7 катэгорыях: фільм, сур’ёзная музыка, сцэна, лічбавая культура, візуальныя мастацтвы, кніга, папулярная музыка.

У катэгорыі «Папулярная музыка» ўзнагароду атрымаў падляшскі дуэт Sw@da & Niczos (Віктар Шчыгел і Ніка Юрчук) — за ўяўленне, арыгінальнасць, за ўласны шлях да публікі, за стварэнне сучаснай музычнай візіі, што чэрпае з традыцыі.

Падляшскі дуэт Sw@da & Niczos атрымаў прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki
Sw@da & Niczos падчас атрымання ўзнагароды. Скрын экрана.

У слове ўдзячнасці Ніка Юрчук паведаміла, узнагарода – гэта знак таго, што тое, што яны робяць інтуітыўна і па-свойму, цяпер ацэнена больш шырока.

Дуэт Sw@da & Niczos быў намінаваны за альбом «Indawoods». Музыкі ператварылі традыцыйную падляшскую гаворку і каранёвыя спевы ў актуальны электронны sound, які захапіў польскіх крытыкаў. Іх музыка — гэта пачуццёвы маніфест новай ідэнтычнасці, дзе няма месца «музейнасці», але ёсць глыбокая павага да каранёў.

У катэгорыі «Сцэна» на Paszporty Polityki быў намінаваны беларускі драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык. Аднак сярод трох кандыдатаў на ўзнагароду была выбрана Катажына Мінкоўска.

Paszporty Polityki — адна з самых важных культурных узнагарод у Польшчы, якая прысуджаецца штотыднёвікам Polityka маладым творцам за выдатныя мастацкія дасягненні, творчую смеласць і рэальны ўплыў на сучасную культуру. Фінальны гала-канцэрт штогод збірае самых цікавых дзеячаў польскай мастацкай сцэны — ад музыкі, кіно і тэатра да літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости