Падчас міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» прэзентавалі анталогію сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары» на беларускай мове

Культура
Фота: facebook.com/Tsikhan Che

13-16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Вільні міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Сёння, 13 лютага, у супрацы з Vilnius UNESCO literatūros miestas адбыліся паэтычныя чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак з перакладамі на беларускую мову, прымеркаваныя да выхаду новай вялікай анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары». Кніга прадстаўляе 29 галасоў найноўшай літоўскай лірыкі, многія з аўтараў перакладзеныя на беларускую мову ўпершыню. Перакладчыкі — Андрэй Адамовіч, Уладзіслаў Гарбацкі, Уладзімір Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Ванда Марцінш, Андрэй Хадановіч, Сяргей Шупа, Ціхан Чарнякевіч. Укладальнік і аўтар прадмовы — Ціхан Чарнякевіч. Рэдактары — Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч.

Падчас міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» прэзентавалі анталогію сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары» на беларускай мове
Прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі. Фота: сацсеткі.

Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Цягам больш як дзесяці гадоў на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» традыцыйна выступалі госці з Літвы — паэты і перакладчыкі, кіраўнікі пісьменніцкіх арганізацый. Прачытаныя на фэсце вершы не раз друкаваліся ў перыядычных выданнях, перадусім у часопісе «Дзеяслоў», але ніколі не аб’ядноўваліся ў кнігу. Як развіццё гэтай ідэі, з’явілася думка прадставіць сучасную паэзію Літвы як мага больш шырока, бо прадстаўнічыя анталогіі з дзясяткамі аўтараў не выходзілі на беларускай мове з савецкіх часоў.

Заўтра, 14 лютага, у дзень нараджэння патрона фестываля Міхася Стральцова, адбудзецца ўрачыстая імпрэза адкрыцця фэсту, а таксама будзе абвешчанае імя новага лаўрэата ці лаўрэаткі Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.

Праграма фестывалю тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости