Фота: сацсеткі гурта.
NaviBand прэзентаваў сінгл на адзін з самых прыгожых вершаў беларускай літаратуры — «Ты пакліч мяне. Пазаві…» Яўгеніі Янішчыц. Музыкі падзялілся ў сацсетках новай кампазіцыяй да Дня ўсіх закаханых.
Сёння вядомы дуэт у складзе Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук дае адмысловы акустычны канцэрт ва Уроцлаве. Заўтра ў Познані пара выступіць з праграмай «Песні пра каханне». А ўжо праз ўвесну, 23 траўня, чакаецца вялікае шоу гурта ў поўным складзе ў Варшаве — у клубе Progresja.