Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, — паведамляе літаратурны партал Bellit.info.
Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза” і “Мастацкі пераклад”.
Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не споўнілася 35 гадоў.
Пераможцаў прэміі ў кожнай намінацыі вызначыць прафесійнае журы.
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.
Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).
Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Прэмія за найлепшую дэбютную кнігу была заснаваная ў 2010 годзе.
У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча сталі Артур Камароўскі за кнігу паэзіі “Вада пачынае жыць”, Давід-Алег Лісоўскі за кнігу прозы “Кніга” і Таццяна Анікеенка за пераклад з балгарскай мовы рамана Міхала Вешыма “Англійскі сусед”.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: