Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia» на 2025 год.
На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:
- кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку),
- выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку),
- ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу),
- літаратура (уключаючы пераклад),
- музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку),
- тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы.
Дэдлайн — 15 кастрычніка 2024 года.
Пры ўмовы ўдзелу паведамляецца на сайце інстытуцыі.
Стыпендыяльная праграма міністра культуры і нацыянальнай спадчыны «Gaude Polonia» прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з Беларусі і Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія маюць значны і дакументаваны паслужны спіс у сваіх галінах дзейнасці. Сярод умоў атрымання стыпендыі — цікавая канцэпцыя праекта, станоўча ацэненая камісіяй і хаця б камунікатыўнае веданне польскай мовы. Польшча на паўгода дае магчымасць замежным стваральнікам пазнаёміцца з польскай культурай, рэалізаваць свае ўласныя праекты і палепшыць творчыя навыкі ў культурных і навуковых установах пад апекай прызнаных польскіх мастакоў, стваральнікаў, навукоўцаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram