Пачаў працу Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Reform.news · 3 февраля 2024, 19:19
https://reform.news/pacha-pracu-cjentr-belaruskaj-kultury-belastoku/Летась на паседжанні ўправы Падляскага ваяводства было прынятае рашэнне стварыць Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Меркавалася, што ён будзе існаваць за кошт мясцовага бюджэту, а сярод яго задач будзе культурная інтэграцыя беларускай меншасці і беларускай дыяспары, уцекачоў з Беларусі, якія цяпер жывуць і працуюць у Падляшскім ваяводстве.
Дырэктарам цэнтра стаў Анатоль Вап, былы кіраўнік дэпартамента культуры ў Маршалкоўскай управе. Праца Цэнтра толькі пачынаецца, але дырэктар распавёў Беларускай службе Польскага радыё пра найбліжэйшыя планы.
Цэнтр будзе ўдзельнічаць у арганізацыі Дня Волі 25 сакавіка. Сумесна з праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» рыхтуе кнігу — пераклад на польскую мову ўспамінаў беларусаў пра міжваенны перыяд, таксама збірае архіў беларускіх дзеячаў на Падляшшы.
Цяпер Цэнтр беларускай культуры месціцца ў часовай сядзібе, але напрыканцы года пераедзе ў вялікі будынак у цэнтры горада, дзе запланаваны памяшканні для майстар-класаў, канцэртаў і бібліятэкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
