Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку». Навінка выйшла ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць, паведамляе выдавецтва.
У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай і жывой. Выданне можна будзе атрымаць у падарунак за данат на імпрэзах Беларускага ПЭНа, які ёсць арганізатарам і ініцыятарам Прэміі Анемпадыстава.
Таксама з усімі пытаннямі можна звяртацца на пошту: info@penbelarus.org.
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і фонд Open Culture.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram