Новы ролік праекта «Міністэрства сепультуры» пра гурт ЛСП выдалены з YouTube. Выканаўца не вынес крытыкі?

Культура
Вокладка да выпуску з відэаблога "Міністэрства сепультуры", які быў выдалены. Фота: сацсеткі Аляксандра Чарнухі

Учора на YouTube-канале журналіста і крытыка Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку «Міністэрства сепультуры» выйшаў чарговы выпуск — пра вядомы беларускі гурт ЛСП. Але сёння вядоўца адзначыў у сацсетках, што ролік нечакана быў выдалены з відэахостынгу — «праз скаргу праваўладальніка». Але журналіст мяркуе, што гурт не вынес крытыкі ў свой адрас, якая прагучала ў відэаблогу.

«Штомесяц ЛСП збіраюць мільёны праслухоўванняў на стрымінгах. Цяпер гэта самы папулярны беларускі гурт па версіі Яндэкс.Музыкі. Але што адбываецца з гуртом і якія песні ён цяпер выпускае? У свежай творчасці ЛСП можна знайсці радкі «Я хлебнул пивка, блеванул в кусты», а гастрольная траса па бясконцых расійскіх гарадах выглядае цынічна пасля ўсіх антываенных допісаў», — так анансаваў новы выпуск Аляксандр Чарнуха ў нядзелю. Відавочна, што гурту дасталося «на арэхі» — асабліва за гастролі па Расіі пасля, здавалася, заявы ў падтрымку Украіны. Ці не крытыка журналіста стала сапраўднай прычынай выдалення роліка?

Новы ролік праекта «Міністэрства сепультуры» пра гурт ЛСП выдалены з YouTube. Выканаўца не вынес крытыкі?
Калі зараз пайсці па спасылцы на ролік пра ЛСП, YouTube выдае наступнае.

Аляксандр Чарнуха пракаментаваў гэта так:

«Гэта першы такі выпадак на канале. Тут былі розныя відэа, у тым ліку даволі крытычныя.

Але сёння я атрымаў на пошту ліст пра тое, што ролік выдалены праз скаргу праваўладальніка. Не аўтаматычную, бо ў роліку выкарыстоўваюцца выключна азнаямляльныя фрагменты не больш за 5 секунд. Фармальная нагода — парушэнне аўтарскіх правоў. Але на YouTube багата кампліментарных ролікаў пра ЛСП, у якіх выкарыстоўваюцца фрагменты песень гурта. То-бок прычына менавіта ў кантэксце відэа Міністэрства сепультуры. Такога не рабілі нават сёстры Груздзевы».

Аляксандр Чарнуха абацяў перазаліць відэа, каб яго змаглі паглядзець усе, хто яшчэ не бачыў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий для охохо Отменить ответ

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. охохо

    Целочка обиделась

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: