Новы фiльм рэжысёркi Дар’i Жук па апавяданні Таццяны Заміроўскай ужо часткова сабраў фінансаванне на вытворчасць

Культура
Дар'я Жук

Новы кінапраект рэжысёркі «Крышталя» Дар’і Жук — «Менавіта тое, чым здаецца» — крок за крокам знаходзіць падтрымку ад замежных кінафондаў.

Заснаваны на аднайменным апавяданні Таццяны Заміроўскай, ігравы праект у жанры антыўтапічнай навукова-фантастычнай драмы, ужо выйграў у адмысловых конкурсах ад Эстонскага кінаінстытута і Hubert Balls Fund, сабраўшы большую палову на сваю вытворчасць.

Плануецца, што кінакарціна, бюджэт якой вымяраецца сямізначнай сумай, стане сумеснай вытворчасцю ЗША, Польшчы, Эстоніі і Нідэрландаў.

Каманда прадзюсараў праекта — даволі прадстаўнічая.

Так, у яе складзе — кінематаграфістка і дырэктарка фестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская. Як прадзюсарка эстонскай кампанii Allfilm (Tangerines), разам з партнёрам Іва Фельтам яна прыцягнула на праект Дар’і Жук фінансаванне Эстонскага кінаінстытута. Конкурс быў вельмі вялікі, але эксперты высока ацанілі праект і асабліва якасць сцэнарыя.

Таксама нядаўна і прадзюсары з Нідэрландаў Topkapi (якія працавалі з такімі праектамі як «Яшчэ па адной» (Another round), «Забіваючы Еву» (Killing Eve) перамаглi ў конкурсе па прадкшн-фінансаванні ад Hubert Balls Fund пры падтрымцы Нідэрландскага фонду кіно. Яны таксама ўключаны ў праект аўтаркі «Крышталю».

Каманада фільма чакае пазітыўных навінаў і ад капродзюсера ў Польшчы. Яна спадзяецца, што праект хутка збярэ ўсе неабходныя сродкі для запуску здымкаў.

Нагадаем, што новая праца Дар’я Жук мае на мэце даследаваць аўтакратычны рэжым будучыні.

Па сюжэце ў фільме героі — пара Надзя і Фёдар — просяць палітычнага прытулку ў ЗША. Але нечакана аказваюцца тэлепартаванымі назад у Беларусь з дапамогай таямнічай квантавай тэхналогіі, створанай навукоўцамі пры дыктатарскім рэжыме. Аказаўшыся пад пераследам як злачынцы ў лясах сваёй радзімы, маладыя людзі павінны наладзіць свае няшчасныя адносіны, каб арганізаваць сабе бяспечнае вяртанне.

Па словах Дар’і Жук, жанр змрочнай навуковай фантастыкі з’яўляецца даволі перспектыўным, каб паглядзець на падзеі сучаснай гісторыі з пэўнай дыстанцыі.

Таццяна Заміроўская з’яўляецца суаўтаркай сцэнарыя новага праекта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости