Новая кніжка Андрэя Скурко выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher

“Хто жыве ў гаражы?” — так называецца новая кніжка беларускага літаратара, журналіста, рэдактара Андрэя Скурко, якая днямі была апублікавана ў выдавецтве Gutenberg Publisher. Кніжка прысвечана «машынкам» — і гэта, лічы, яшчэ адзін бэстселер для малых.

Вершы для дзяцей аўтарства Андрэя Скурко выдаўцы называюць «скарбам для дзіцячай літаратуры».

«Беларуская літаратурная спадчына багатая на дзіцячыя творы, але настолькі яскравых, жывых, натуральных у сваім маўленні вершаў, з разуменнем дзіцячай псіхалогіі, – і не так шмат, як хацелася б», — так некалі ахарактарызавала творчасць Андрэя Скурко менеджарка і мовазнаўца Валянціна Андрэева.

Фота: @juliarai.photo.

Хітом кніжных продажаў у 2022 годзе стаў зборнік вершаў аўтара «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў», апублікаваны выдавецтвам «Тэхналогія». Сёлета Gutenberg Publisher анансаваў выхад вялікай кардоннай кнігі “Хто жыве ў гаражы?”.

«У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя», — так гучыць анатацыя да выдання, аздобленага малюнкамі Волі Кузьміч.

Дастаўка «Хто жыве ў гаражы?» ажыццяўляецца па ўсім свеце. Набыць зборнік можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.