Нягледзячы на двухгадзінную затрымку, шоу Макса Каржа адбылося — фота

Двухгадзіннае чаканне фанатаў на канцэрце Макса Каржа ўвянчалася-такі выхадам іх куміра. Пасля вяртання часткі прыхільнікаў на свае месцы шоу пачалося.

На першым у 2025 годзе вялікім канцэрце беларускага рэп-выканаўцы сабралося шмат разнастайнай публікі, але пераважна ўкраінскай і беларускай.

Фота: Reform.news.

У натоўпе можна было бачыць бела-чырвона-белыя сцягі, украінскія блакітна-жоўтыя, але і не абышлося і без прыхільнікаў Макса Каржа з чырвона-зялёнымі сцягамі на плячах.

Фото: Reform.news
Фота: Reform.news.

Як бы там не было, але гледачы атрымалі свой кайф ад сустрэчы са спеваком, які зрабіў шматзначную паўзу, каб выступіць у сталіцы Польшчы, Варшаве, менавіта 9 жніўня.

Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.

Затрымка ў дзве гадзіны на пачатку шоу адбылася з-за паводзін фанатаў. Частка публікі пераскокнула праз агароджу ўнутры стадыёна і прарвалася з трыбунаў на танцпол, што выклікала незадаволенасць арганізатараў канцэрта. Выступленне не пачалося, пакуль гледачы не вярнуліся на купленыя імі месцы.

Нацыянальны стадыён Варшавы ўмяшчае больш за 70 тысяч гледачоў.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!