Канцэрт Макса Каржа затрымліваецца на паўтары гадзіны з-за паводзін фанатаў

​Канцэрт Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве знаходзіцца па пагрозай зрыву. Фанаты беларускага рэп-выканаўцы пераскокнулі праз агароджу ўнутры стадыёна і прарваліся з трыбунаў на танцпол.

Зараз паліцыя вяртае парушальнікаў на трыбуны.

«Мы просім усіх, хто пераскокнуў з трыбуны на танцпол, вярнуцца на свае месцы. Гэта крытычна ў дадзенай сітуацыі», — арганізатары звярнуліся да публікі з патрабаваннем не парушаць правілы, бо гэта пагражае адменай канцэрта.

Канцэрт мусіў быў пачацца а 18.00.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!