Niczos x Sw@da — у фінале Нацыяльнага польскага конкурсу Eurovision. Яны выступаюць з песняй на падляшскай мове Lusterka

Культура
Фота: інстаграм дуэта.

Падляшска-калумбійскі дуэт Niczos x Sw@da прайшоў у фінал Нацыяльнальнага конкурсу Eurovision з песняй Lusterka. «Дзякуючы вам упершыню ў гісторыі падляшская мова прагучыць у польскім фінале «Еўрабачання», — падзякавалі сваіх прыхільнікаў музыканты.

Польска-калумбійскі прадзюсар, музыка Sw@da і спявачка, музыка Ніка Юрчук (Niczos) з Бельска Падляскага спалучаюць у сваёй творчасці падляшскую магію і разнастайныя варыяцыі хіп-хопа: ад амерыканскага — да бразільскага. З кампазіцыяй Lusterka з іх новага альбому #ІНДАВУДЗ творцы выйшлі ў фінал польскага конкурсу Eurovision.

«Мы гэта адчувалі, а цяпер ведаем. Мы таксама ведаем, што ўсе словы падтрымкі, якія вы нам адрасуеце, падштурхоўваюць нас дзейнічаць, — напісалі пост падзякі заснавальнікі Podlasie bounche — унікальнага стылю, які можна пазначыць як «падляшскі хіп-хоп» у Instagram. — Мы казалі пра тое, што хацелі б, каб гэты пост быў з пэўным характарам, а не сведчанннем нейкай салодкай радасці: «О, божа, божа!! Мы не чакалі!». Бо калі мы нечаму на Падляшшы навучыліся ад людзей вакол нас, то гэта асабліваму характару. Гэтыя людзі і месцы — гэта тое, што дазваляе нам займацца музычнымі даследаваннямі, якія мы любім. Конкурсы — выдатныя, бо яны дазваляюць нам пашыраць Podlasie Bounce Crew і знаёміць новых людзей з танцамі нашых продкаў і музыкай фавел з усяго свету. Але больш за ўсё мы хочам працягваць рабіць тое, што мы робім. ПА-СВОЙМУ. Дзякуй, што былі з намі ў гэтым падарожжы».

У польскім фінале Eurovision, які адбудзецца 14 лютага, Niczos x Sw@da будуць спаборнічаць з дзесяццю іншым гуртамі і выканаўцамі. Пераможца прадставіць Польшчу на міжнародным конкурсе ў Швейцарыі ў 2025 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: