Ні дня без здымка. Пайшла з жыцця гродзенская фатографка Наталля Дораш

Памерла беларуская фатографка Наталля Дораш.

Учора яна пакінула развітальны пост на сваёй старонцы ў Фейсбуку. Гродзенскай фотамастачцы было 73 гады.

Наталля Дораш уваходзіць у плеяду знаных беларускіх фатографаў «старой школы». Яе імя не такое вядомае, як імёны мужчын-фатографаў, але творца была адметным аўтарам са сваім поглядам на фатаграфію, стылем. Наталля здымала ўсё сваё жыццё, без перабольшання можна сказаць — амаль кожны дзень. Ды нават за два дні да яе сыходу на яе старонцы ў Фейсбуку можна знайсці фотаздымак з яе традыцыйным подпісам «Да заўтра».

Наталля Дораш, 1970-я. Фота: сацсеткі фотамастачкі.

Наталля Дораш нарадзілася 30 сакавіка 1953 года ў Гродна. Яе бацька быў кадравым афіцэрам, таму сям’я часта пераязджала. У прыватнасці, сем гадоў сям’я пражыла ў польскай Легніцы.

Наталля пачала фатаграфаваць на бацькоўкі «Зеніт», але яе дзед меў сваю хатнюю лабараторыю ў Гродна, і Наталля ёй карысталася як спадкаемца.

Сваім настаўнікам у фотажуралістыцы яна называла фатографа «Гродненской правды» Віктара Косціна, які шмат чаму яе навучыў. Але вялікі ўплыў на аўтарку аказалі ў свой час фотаздымкі літоўца Антанаса Суткуса, якія дазволілі ўбачыць тое, фатаграфія пачынаецца задоўга да таго, як фатограф націсне на затвор.

З адукацыі — Наталля Дораш скончыла журфак БДУ у Мінску.

Акрамя «Гродненской правды», творца шмат гадоў працавала фотакорам у Гродна ў абласной газеце буданікоўкоў. Тут яна зрабіла сваю знакавую серыю жанчын-будаўнікоў.

Фота: Наталля Дораш.
Фота: Наталля Дораш.

З цікавостак: яна служыла тэлефаністкай у палку сувязі. У 1990-я падпрацоўвала карыкатурысткай, малюнкі Дораш друкаваліся ў «Вожыку».

Фота: сацсеткі Наталлі Дораш.
Фота: Наталля Дораш.

Мужа Наталлі Дораш пасвяцілі ў святары ў 1980-я: ён сышоў з былой службы, вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё Богу. Так фатографка стала матушкай. Нельга сказаць, што ёй далёкая была тэма царквы, у сям’і фотажурналісткі бабуля служыла псаломшчыцай у сельскіх храмах. У 1990-я Наталля Дораш стала рэдактарам газеты «Гродненские епархиальные ведомости».

Фота: Наталля Дораш.

Наталля пераехала ў вёску Букча на Палессі, радзіму яе мужа, яшчэ пасля шлюбу, у 1970-я. Можна сказаць, што яна вяла летапіс гэтага месца. Вядомыя яе фотаздымкі мясцовых жыхароў, якія аўтарка рабіла на працягу дзесяцігоддзяў. Іх аўтарка сабрала ў вядомую серыю «Палешукі».

Наталля Дораш любіла і шмат здымала свой родны горад — Гродна.

Яна ўвесь час фатаграфавала краявіды сваёй вёскі і дзялілася імі ў сацсетках. Без перабольшання можна сказаць, што фатаграфія была яе ладам жыцця.

Фота: Наталля Дораш. З серыі «Дзедавы яблыкі».
Фота: Наталля Дораш.
Фота: Наталля Дораш.
Фота: Наталля Дораш. З серыі «Палешукі».
Фота: Наталля Дораш. З серыі «Палешукі».

І апошнія фота фотамастачкі.

Сышоў яшчэ адзін Аўтар беларускай фатаграфіі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!