У Мсціславе прайшоў традыцыйны Рыцарскі фэст — фотафакт

Рыцарскі фэст у Мсціслаўі ў 19 раз сабраў рэканструктараў, рамеснікаў, музычныя гурты і турыстаў.

Сёлета арганізатары зрабілі акцэнт на мастацтве вулічных паказаў.

Фота: kulturamogilevregion

Галоўныя падзеі традыцыйна адбываліся на Замкавай гары: відовішчныя поўнакантактныя рыцарскія турніры на мячах і дзідах, бітвы з удзелам дзясяткаў цяжкаўзброеных воінаў, штурм замка з ужываннем аблогавай тэхнікі і конныя выступы.

Фота: сацсеткі

Таксама працаваў горад майстроў з рамесніцкімі майстар-класамі і выступамі сярэдневяковых музыкаў.

 

Фота: сацсеткі

Увечары — этна-рок, вогненнае шоў на Замкавай гары і начная дыскатэка да раніцы ў раённым Доме культуры. Хэдлайнерам фестывалю стаў рок-гурт Plemя з Мінска.

Фестываль сярэдневяковай культуры «Рыцарскі фэст» упершыню быў арганізаваны ў Мсціславе ў 2007 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!