«Не звыкацца да таго, што побач ідзе вайна»: у галерэі Promocyjna адкрыецца персанальная выстава беларускіх фатографаў Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва

Культура
Афіша да выставы. Фота: фейсбук галерэі Прамацыйнай.

«Тата ў тэлефоне» — пад такой назвай у варшаўскай Galeria Promocyjna 17 лістапада пачне працу персанальная выстава беларускіх фатографаў Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва, творчага дуэта, вядомага пад брэндам Kanaplev.Leidik. Праект, які лёг у аснову выставы, распавядае пра ўкраінскія сем’і ў Польшчы: адзін з сябраў з сям’і — тата — жыве з роднымі праз экран тэлефона.

«Многія беларускія і ўкраінскія сем’і, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі і ратуюцца ад вайны, вырашылі пакінуць свае дамы і жыць у Польшчы. Пасля расейскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе ў Польшчу могуць прыязджаць толькі ўкраінскія жанчыны і дзеці, што прывяло да таго, што многія сем’і былі раз’яднаныя, — адзначаецца ў анатацыі да выставы. — Юлія Ледзік і Яўген Канаплёў, пара беларускіх фатографаў, якія эмігравалі з Менска ў Варшаву праз тры дні пасля пачатку вайны ва Украіне, з 2022 года працуюць над праектам «Тата ў тэлефоне», малюючы ўкраінскія сем’і ў сваіх польскіх хатах. У класічных партрэтах ёсць адзін трывожны элемент – бацька ёсць толькі на экране смартфона. Дзякуючы тэлефонам і камп’ютарам мужчыны могут быць са сваімі блізкімі ў час важных урачыстасцяў і простых штодзённых спраў: сумесных шпацыраў, прыёму ежы або хатніх спраў.

«Тата ў тэлефоне» — гісторыя пра драму вайны з ракурсу раз’яднаных ёю сем’яў, якія жывуць гібрыдным жыццём, — падсумоўваецца ў тэксце да праекта. — Пра тое, як украінскія сем’і кожны дзень спрабуюць справіцца з суровай рэчаіснасцю вайны і як дзякуючы тэхналогіям можна мець замену дома на фронце і адначасова вайну дома. Шчымлівы праект таксама прымушае задумацца пра ролю жанчыны і катэгорыю сучаснай маскуліннасці ў постсавецкіх краінах».

Анансуючы свае мастацкае выказванне ў сацыяльных сетках, Юлія Лейдзік падкрэслівае:

У гэты час важна не маўчаць і не звыкацца да таго, што побач ідзе вайна. Што гэта злое здольна разлучаць блізкіх. Дзеці губляюць сваіх бацькоў, і гэта не проста выпадак, гэта робяць дарослыя людзі, якія клічуць сябе правадырамі.

Мы будзем працягваць рабіць праекты, у якіх паказваецца, што адбываецца. Каб мы не звыкліся і змаглі тое змяніць.

Куратарка выставы — Кая Вербаноўска.

Арганізатарамі праекта выступаюць: Galeria Promocyjna, Staromiejski Dom Kultury.

Фатаграфіі Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік беларусы маглі бачыць у «мірным жыцці» ў часопісах «Большой», «Таймер», Fashion Collection, Yoga+Life, – у 2014 годзе працы аўтараў былі адзначаны ў намінацыі «Пастановачны партрэт» на «Прэс-фота Беларусі». Дуэт ствараў фотасесіі для музычных гуртоў Molchat Doma і Brutto, актыўна працаваў у рэкламнай фатаграфіі. У 2020 годзе Канаплёў і Лейдзік сталі аўтарамі славутага здымка трох аб’яднаных штабоў, а гэтаксама зрабілі перавыбарную фотасесію Віктару Бабарыку.

Адкрыццё экспазіцыі «Тата ў тэлефоне» адбудзецца 17 лістапада а 19.00.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: