«Не сёння, не заўтра, не ўчора» — запрацавала новае беларускае медыя пра падтрымку і салідарнасць

Культура
Скрын з сайта.

«Не сёння, не заўтра, не ўчора» – праект прысвечаны правам чалавека, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам», — так пазіцыянуе сябе новае медыя, створанае камандай з Беларусі.

Nottoday.media прачаў працу толькі на днях — аб яго запуску на сваёй старонцы ў сацсетках паведаміла кінематаграфістка і журналістка Марта Дар’я Клінава.

«Сяброўкі ды сябры! Мы нарэшце запусцілі наша медыя! «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта праект пра людзей, якім прыходзіцца змагацца ў гэтым свеце, — паведаміла яна. — А яшчэ — пра падтрымку ды салідарнасць».

Як падкрэслівае каманда рэсурусу, мэта медыя – барацьба са стыгмамі ды дапамога тым, хто знаходзіца ў няпростай сітуацыі, сутыкнуўся з дыскрымінацыяй ці непаразуменнем грамадства.

«Мы распавядаем гісторыі людзей, якія апынуліся ў незвычайным становішчы, — дадаюць стваральнікі, — «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта пляцоўка, дзе можна падзяліцца сваім досведам ды атрымаць падтрымку».

На сайце ўжо заяўлены некалькі рубрык: «Гендар», «Эміграцыя», «Псіхалогія», «Актывізм».

На дадзены момант на пляцоўцы можна пачытаць серыю эмігранцкіх гісторый беларусаў.

Сайт функцыянуе выключна дзякуючы дапамозе сяброў і энтузіязму стваральнікаў.

«Калі вы хочаце падтрымаць выданне, то можаце зрабіць данат!», — звяртаецца Марта Дар’я Клінава з прапановай да чытачоў.

Таксама сайт мае патрэбу ў валанцёрскай працы. Калі ёсць жаданне стаць часткай каманды медыя, пісаць трэба па адрасе — [email protected].

Падтрымаць выданне іншым чынам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: