«Навошта хочуць сцерці нашу памяць?» Праект па знішчэнні магілёўскага Замчышча вярнуўся ў кабінеты гарвыканкама

Культура
Праект музейнага комплексу на месцы магілёўскага Замчышча. Фота: mogilev.gov.by

На сайце Магілёўскага гарвыканкама з’явілася абвестка пра пачатак грамадскага абмеркавання ацэнкі на навакольнае асяроддзе будаўнічага аб’екта «Узвядзенне музейнага комплекса на тэрыторыі парка імя Горкага ў горадзе Магілёве з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі». Такое грамадскае абмеркаванне – гэта адзін з абавязковых этапаў, які неабходна правесці перад пачаткам рэалізацыі самаго будаўніцтва.

Праект, які прадугледжвае будаўніцтва новага музейнага комплексу, быў прэзентаваны ў ліпені 2024 года.

Нагадаем, што новы музейны комплекс будзе распавядаць пра падзеі ХХ стагоддзя — Першую сусветную вайну, Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям’ю Мікалая II, Георгіеўскіх кавалераў, Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, ён будзе ўзведзены вакол царквы ў гонар Царскіх Пакутнікаў.

Парк імя Горкага, дзе плануюць пабудаваць музейны комплекс, знаходзіцца на месцы былога гарадзішча на Вале — на месцы Магілёўскага замка, які існаваў у XVI — XIX стагоддзях. Будаўніцтва комплексу прадугледжвае знішчэнне археалагічнага аб’екта – магілёўскага Замчышча. Паводле партала Магілёў.media, на падземную частку музейнага комплексу прыходзіцца 2650 квадратных метраў. Гэта значыць, што ўвесь гэты аб’ём зямлі будзе выкапаны з Замкавай гары, а гэта – тысячагадовы культурны слой таўшчынёй у некалькі метраў, які сведчыць пра самую раннюю і сярэдневяковую гісторыю магілёўскага замка.

«Навошта хочуць сцерці нашу памяць?» Праект па знішчэнні магілёўскага Замчышча вярнуўся ў кабінеты гарвыканкама
Праектнае рашэнне музейнага комплексу. Фота: mogilev.gov.by

На думку шматлікіх навукоўцаў, музейны комплекс у гонар Мікалая ІІ знішчыць гістарычны цэнтр Магілёва — Замкавую гару, замясціўшы цэлы пласт беларускай гісторыі расійскай.

Карыстальнікі сацсетак абураюцца праектам. Выданне Магілёў.media сабрала рэакцыю гараджан, якая амаль на сто адсоткаў негатыўная. «Спачатку пабудавалі царкву ў памяць пра Мікалая Другога, замацаваліся, а цяпер хочуць акупаваць і прылеглыя тэрыторыі. Хочуць знішчыць гістарычнае месца Магілёва, сцерці памяць аб тым, што гісторыя нашага горада нашмат больш даўняя і пачалася задоўга да захопу гэтых зямель Маскоўскім княствам. Для чаго гэта робіцца? Навошта хочуць сцерці нашу памяць? Каго з нас хочуць зрабіць?» — пытаецца Mikola Fesko.

Праціўнікі ідэі будаўніцтва «Музея цара» прапаноўвалі на старажытнай Замкавай гары стварыць археалагічны комплекс, аднавіўшы частку абарончых умацаванняў замка розных гістарычных эпох з моманту яго зараджэння ў ХІІІ-ХVІ стагоддзях.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости