Аляксандр Чарнуха анансаваў першы анлайн-канцэрт на сваім новым канале «Сепультура Alive». 16 кастрычніка ў эфір выходзіць улюбёны беларусамі Naviband.
Як адзначыў музычны журналіст і заснавальнік канала, у 2020 годзе менавіта з Naviband распачалася серыя анлайн-канцэртаў, якія ён ладзіў падчас пандэміі.
«Былі песні, размовы, усмешкі і нейкая настолькі ўтульная атмасфера, што дыстанцыя паміж гледачамі і артыстамі размылася, быццам яе ніколі і не было», — узнаўляе ўспаміны Аляксандр.

Вядоўца плануе паўтарыць той поспех ды нават зрабіць яшчэ лепш.
«Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы. І ніякія гастролькі, адмены, статусы не забароняць нам быць разам і слухаць адно аднаго», — запрашае ён далучыццы да новай ініцыятывы.
Канцэрт пачнецца 16 кастрычніка а 20.00 па Мінску.
Надаем, што новая ініцыятыва ствараецца без фінансавання. Таму Аляксандр Чарнуха прапануе падтрымаць «Сепультуру Alive» і музыкантаў, купляючы сімвалічныя квіткі на канцэрты.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram