Нашумелая выстава LAZARET беларускай мастачкі Цемры едзе ў Чэхію

Культура
Цемра. Фота: Інстаграм мастачкі.

5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER (Lihovarská, 12) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Цемры — LAZARET. Праект, які экспанаваўся ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі вясной 2023 года і меў значны поспех, будзе дапоўнены новымі творамі і прадстаўлены ў абноўленай форме.

Цемра — мастачка, чый жыццёвы і творчы шлях быў закрануты масавымі пратэстамі і рэпрэсіямі ў Беларусі. У 2021 годзе творца была вымушаная пакінуць радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу з боку ўладаў. Спачатку яна пераехала ў Кіеў, а затым, з пачаткам вайны ва Украіне, аўтарка эмігравала ў Варшаву.

Нашумелая выстава LAZARET беларускай мастачкі Цемры едзе ў Чэхію
Праца мастачкі Цемра «Жалобнае покрыва». Фота прадастаўлена аўтаркай.

У сценах LAZARETа будзе паказана калекцыя карцін і арт-аб’ектаў, створаных акурат за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы. Ад масіўнага жалобнага вэлюму 6х6 метраў з малюнкам дроту, да карцін, якія спалучаюць скульптуру і жывапіс. Некаторыя з прац, паказаных на выставе, эвакуяваныя з Кіева ў пачатку вайны.

Творы Цемры — візуальнае даследаванне траўмы, дзе бінты замяняюць палатно. Бінт як сімвал спагады і эмпатыя людзей адно да аднаго. Гэты жэст паказвае важнасць спачування і падтрымкі, падкрэсліваючы каштоўнасць гэтых якасцяў у працэсе лекавання.

Нашумелая выстава LAZARET беларускай мастачкі Цемры едзе ў Чэхію
Цемра «Ахвяра». Фота твора прадастаўлена аўтаркай.

– Зразумела, што вайна паўплывала на мае працы, — распавяла мастачка ў інтэрв’ю Reform.by у красавіку гэтага года. — Мы з ёй жывём. Аднак выстава пра Беларусь, бо мне баліць за тое, што наша краіна аказалася ў такім становішчы, што ёй адмовіліся дапамагаць.

Украіне дапамагаюць усе, а Беларусі не дапаможа ніхто, акрамя нас.

Аднак я бачу ў нашага грамадства адну ўнікальную рысу: мы настроены на стварэнне. І хай такіх людзей усяго тысяч трыста, але мы ёсць. І гэтае змаганне за свае ідэалы нягледзячы ні на што мяне вельмі моцна ўражвае. Я бачу вочы людзей вакол мяне, назіраю за сваімі сябрамі, за тым, як мы ставімся адно да аднаго, да свету і ўсяго жывога. Гэта для мяне вельмі беларуская рыса. І мне бы вельмі хацелася, каб у нас усё атрымалася, каб я застала час росквіту культуры. Аднак пакуль нам даводзіцца яе ратаваць.

Адкрыццё праекта адбудзецца 5 кастрычніка (чацвер) а 19:00 у Празе па адрасе: Lihovarská, 12. Выстава працуе да 9 лістапада ўключна. Уваход — вольны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: