«Наша Ніва»: З РТБД звальняецца чарговы акцёр

Да ліку раней звольненых зорак калектыву Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча, Арцёма Курэня і Ганны Семяняка і яшчэ аднога артыста далучыўся Дзяніс Аўхарэнка: 14 лістапада ён адыграў свой апошні спектакль у РТБД, — піша «Наша Ніва».

Паволе крыніц выдання, у РТБД Дзяніс прыйшоў у 2022 годзе па запрашэнні сяброў, і цяпер, калі іх звольнілі, вырашыў сысці з тэатра. Па прычыне сыходу актораў, якія гралі ў лепшых і самых касавых спектаклях — «Шлюб з ветрам», «Забалоцце», «Пачупкі», «Карней» — гэтыя спектаклі аднаўляць не плануюць.

Дзяніс Аўхарэнка ў спектаклі «Карней». Фота: РТБД.

Вядома, што ў тэатры праводзіў размовы замацаваны за ім ідэолаг. З большай часткай акцёраў яшчэ раней «у мэтах выхавання» былі запісаныя прымусовыя відэа.

«Абстаноўка ў тэатры напружаная, многія баяцца нават паміж сабой стэлефаноўвацца. Тым больш мелі месца даносы. А калі акцёраў затрымалі, увогуле была такая атмасфера, нібыта нехта памёр», — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. Многія лічаць, што ўсё гэта — дадатковыя запужванні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

На сайце тэатра яго старонка на дадзены момант існуе, паводле яе актор задзейнічаны ў сямі спектаклях.

Нагадаем, што 19 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра шэраг затрыманых актораў РТБД. Трох акцёраў з асноўнага складу асудзілі на 13 сутак па артыкуле 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). 30 кастрычніка паведамлялася, што затрыманыя выйшлі на волю з ЦІП на Акрэсціна. Пазней Максім Брагінец, Зміцер Давідовіч і Арцём Курэнь і яшчэ адзін артыст былі звольненыя з тэатра.

Дзяніс Аўхарэнка ў спектаклі «Карней». Фота: РТБД.

Але гэта не першыя рэпрэсіі ў дачыненні да тэатра: яшчэ ў красавіку 2024 года акцёра Уладзіслава Ноздрына разам з жонкай, таксама актрысай тэатра, асудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў хатняй хіміі за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Адразу пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту з РТБД звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. У канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Акрамя таго, РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.

Забаўна, што зараз замест зараз правераных хітоў тэатра — «Шлюб з ветрам», «Забалоцце», «Пачупкі» — у рэпертуары анансуецца вечар гарадскіх камедый «Заручыны» паводле п’ес «Як яны жаніліся» Аляксандра Валодзьскага
і «Пярэстая красуля» Аляксандра Чужыніна ў пастаноўцы Святланы Навуменка, новай дырэктаркі тэатра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!