Народны артыст Рэспублікі Башкартастан стаў мастацкім кіраўніком Вялікага тэатра Беларусі

Культура
Арцём Макараў. Фота: bolshoibelarus.by

Расіянін Арцём Макараў стаў мастацкім кіраўніком Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, паведамляюць у тэлеграм-канале тэатра. Раней ён служыў на пасадзе галоўнага дырыжора.

Яго прызначэнне сведчыць пра сумную тэндэнцыю займання пасадаў у беларускіх культурных установах расійскімі адмыслоўцамі.

Арцём Макараў нарадзіўся ў расійскім горадзе Уфа ў 1977 годзе. У 2000 годзе з адзнакай скончыў Уфімскі Дзяржаўны Інстытут мастацтваў па спецыяльнасці «фартэпіяна», у 2003 — аспірантуру Уфімскага Дзяржаўнага інстытута мастацтваў па спецыяльнасці «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне».

У 2010-2023 гадах быў галоўным дырыжорам Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. З 2013 па 2015 год сумяшчаў дзейнасць у тэатры з працай музычным кіраўніком дзяржаўнай оперы Анталіі (Турцыя).

У 2021 годзе яму прысвоена званне «Народны артыст Рэспублікі Башкартастан».

З 2023 года з’яўляецца галоўным дырыжорам Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатра імя Наталлі Сац у Маскве, з таго ж года служыў галоўным дырыжорам тэатра Беларусі.

Нагадаем, што генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета зяўляецца Кацярына Дулава, якая ў 2024 годзе была ўзнагароджана медалём Пушкіна за вялікі ўклад у збліжэнне і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў Расіі і Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости