Напрыканцы жніўня выйдзе раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы»
Reform.news · 20 июля 2026, 17:50
https://reform.news/naprykancy-zhni-nja-vyjdze-raman-algerda-baharjevicha-padzemnyja-perahody/Новы раман Альгерда Бахарэвіча выйдзе ў свет 28 жніўня, інфармуе выдавецтва «Янушкевіч». Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва ўсім свеце.
«Падземныя пераходы» — гэта глыток свежага паветра, дзёрзкі погляд на рэчаіснасць, які спадабаецца далёка не ўсім. Але Альгерд у сваёй сутнасці такі пісьменнік — не хоча падабацца, проста гне сваю лінію.
Выдавецтва пачынае папярэдні заказ на кнігу, «пра якую ўвосень будуць гаварыць усе».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
