«Напэўна, гадоў сем я хадзіў па шпіталях»: узгадваем успаміны Анатоля Кляшчука пра Чарнобыль і яго фотаздымкі дзяцей, захварэўшых праз навалу

Адным з тых, хто зафіксаваў аблічча Чарнобыльскай трагедыі сорак гадоў таму, быў беларускі фатограф Анатоль Кляшчук. У 1980-х вядомы фотарэпарцёр, глыбока перажываючы тое, што здарылася, прыйшоў да высновы здымаць у шпіталях, анкалагічных цэнтрах — куды вельмі цяжка было трапіць. Ён пачаць фатаграфаваць дзяцей, якія захварэлі праз навалу — іх вельмі доўга не прызнавалі ахварамі Чарнобыля. Афіцыйна гэта прызнанне адбывлося толькі праз 15-ць гадоў з даты катастрофы, кажа фатограф.

Але Анаталь Кляшчук сем гадоў наведаваў бальнічныя калідоры і палаты, каб захаваць адзіноту і боль дзяцей.

У выніку працы аўтара і падтрымцы нямецкага фонда ў 2006 годзе выйшаў фотаальбом «Чарнобыль 1986-2006. Жыць з трагедыяй». Гэтыя фотаздымкі доўга не пускалі ў музеі, толькі праз 20 гадоў Анатоль здолеў правесці персанальную выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі «Боль сціхае павольна».

Згадваем успаміным выбітанага фатографа пра Чарнобыль, у якіх ён згадвае і пра свае ўражанні ад трагедыі, і тое, як нараджалася яго серыя. Вядомы майстар, якія сышоў ад анкалагічнай хваробы ў 2023 годзе, падзяліўся імі ў слынным праекце партала Znyata «Сустрэчы з легендамі».

Фота: Анатоль Кляшчук. Крыніца: znyata.com.

«Было ўражанне, што iдзе вайна»

— Я сам у той момант быў у Гомельскай вобласцi ў Веткаўскiм раёне. Дырэктар славутага Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў казаў, што плануе ехаць у вёску, запiсваць абрад «Каб сена ўрадзiла». Я таксама планаваў паехаць. А тут — Чарнобыль. Гэта быў такi мрак! Катастрофа здарылася, а ўлада нічога не казала да 4 мая…

Я паздымаў той абрад. Цiкавы, паганскi…Адтуль я пераехаў у Чэчэрск. Там было ўжо шмат аўтобусаў — дзяцей вывозiлi з зоны. Як я сам даехаў да Гомеля, а потым да Мiнска — зараз памятаю смутна.

Было ўражанне, што iдзе вайна.

Потым я паехаў у зону ў канцы лiпеня. Хойнiкi, Брагiн… Потым — па месцах, дзе будавалі дамы для перасяленцаў. Ішло жніво, каб паказаць, што жыццё працягваецца. Туды, дзе ішла эвакуацыя, я не трапіў. Ды i страху было шмат. Толькі пазней стаў перыядычна ездзiць.

Фота: Анатоль Кляшчук. Крыніца: znyata.com.

«А вось тое, што адбывалася ў шпіталях — пра гэта гаварылi мала»

— Чарнобыль — гэта тэма, якая будзе доўга жыць. Тыя, што засталiся ў зоне — гэта iхняе жаданне! Яны проста засталiся там жыць. I рабiць з iх нейкiх вязняў — гэта не маё.

А вось тое, што адбывалася ў шпіталях — пра гэта гаварылi мала. Прыйсцi ў шпіталь i здымаць было вельмi няпроста. Я вырашыў, што буду ездзiць у зону, глядзець, што там адбываецца. Асаблiва цiкава на Радаўнiцу… Матэрыялу там ажно зашмат! Але галоўная праблема Чарнобыля – у бальніцах.

Я люблю, каб у журналiсцкай фатаграфii сацыяльнасць выходзiла на першы план. Адчуваў, што трэба здымаць тых людзей, якiя сапраўды пацярпелi ад катастрофы. Якiя захварэлi. Дзяцей, якiх вельмi доўга не прызнавалi ахвярамi Чарнобыля. Толькі на 15-годдзе прызналi. Так вось і пачаў гэта здымаць.

Напэўна гадоў сем я хадзіў па шпіталях. Адчуў, што нешта атрымлiваецца.

Фота: Анатоль Кляшчук. Крыніца: znyata.com.
Фота: Анатоль Кляшчук. Крыніца: znyata.com.

Чарнобыль з разбiтымi шыбамі i разбуранымі хатамі — гэта ўчарашнi Чарнобыль. Гэта ўжо не праблема. Праблема — як жыць далей. Як выжыць?

«Людзi не хацелi бачыць слезы i кроў на фотаздымках»

— Гэта было нават самае першае жаданне. Дапамагаць! Але людзi не хацелi бачыць слезы i кроў на фотаздымках.

Я iмкнуўся пазбягаць вiдавочных пакут на дзіцячых тварах.

Мае працы, тым не менш, былi запатрабаваныя.

Здавалася, калi людзi ўбачаць гэтыя фотаздымкі, адгукнуцца душою, што фотаздымкі ў каталогах паспрыяюць збіраць дапамогу, падтрымліваць хворых. Я адчуваў важнасць сваёй справы i гэта натхняла… Нямецкі фонд “Дзецям Чарнобыля”, які паспрыяў выпусціць у свет фотаальбом “Чарнобыль 1986-2006. Жыць з трагедыяй” з маімі здымкамі дапамагае Беларусi каласальна! Абсталяваннем, лекамi…

Альбом усiм раздаюць бясплатна. А сабраць грошы на кнiгу нават у Германii цяжка.

А ў нас гэткую фатаграфiю доўга не пускалi ў музеi. Толькі ў 2006 на 20-годдзе Чарнобыльскай катастрофы атрымалася правесці персанальную выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Фота: Анатоль Кляшчук. Крыніца: znyata.com.

«Гэта нельга здымаць проста так»

— Здымаць працяг дзіцячых пакут без асэнсавання — не магу. Буду ездзiць у зону, назiраць. Але што паказваць?

Спачатку ў мяне быў пратэст, крык. Я хацеў, каб людзi ведалi, бачылi. Каб людзi думалi пра здароўе, пра будучыя пакаленнi. Я адчуваў, што гэта мая стыхiя. І гэта быў не пафас. Мне былі цікавыя чарнобыльскія лёсы. Людзі ведалі, што я здымаю не толькі для газеты.

Зараз iсцi тымi ж калідорамі… Не ведаю.

Цiкава знайсцi тых, хто застаўся жывы, каго фатаграфаваў 10, 15 і 20 гадоў таму.
Магчыма ўсё ж буду працягваць тэму. Буду здымаць тых, каго некалі здымаў яшчэ маленькiм.
Але трэба шукаць форму, каб было цікава і востра. Гэта нельга здымаць проста так.

Проста так нельга здымаць iнвалiдаў, бамжоў, iншыя сацыяльныя тэмы. Трэба нешта гаварыць, даносіць, адкрываць. А каб пачулi, трэба знайсцi зразумелую мову, як гэта сказаць.

І каб гэта не выглядала спекулятыўна. Мне ж гаварылi ўсялякае, кшталту, што я на гэтым падняўся… А я ўсё жыцце хацеў здымаць простых людзей. Людзей у бядзе.

«Цень маці» Анатоль Кляшчук. Крыніца: архіў галерэі Nova.

Анатоль Кляшчук — знаны беларускі фатограф 1980-2000-х. Працаваў у «Сельскай газеце», «Рэспубліцы», газеце «Звязда». Аўтар кананічных фатаграфій, серый пра Чарнобыльскую катастрофу, беларускіх праведнікаў свету, рабочых, жыццё вёскі, беларускія абрады… Памёр у 2023 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!