Напярэдадні другой гадавіны расійскага ўварвання ў Вене адкрылася выстава ўкраінскага мастацтва эпохі мадэрнізму

Культура
Давід Бурлюк. Карусель. 1921. Фота: royalacademy.org.uk

У перыяд з 22 лютага па 2 чэрвеня 2024 года ў вядучым аўстрыйскім музеі Бельведэр экспануецца выстава «In the Eye of the Storm. Modernism in Ukraine».

Карціны, эвакуяваныя з украінскіх музеяў, ужо другі год падарожнічаюць па еўрапейскіх сталіцах.

Венская выстава атрымалася самай маштабнай: пашыраны часавыя рамкі і прадстаўлены новыя аўтары.

Унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца першай маштабнай прэзентацыяй за межамі Украіны мастацкіх рухаў эпохі мадэрнізму першай паловы ХХ стагоддзя. Працы ўкраінскіх мастакоў створаны ў культурных цэнтрах — Кіеве, Львове і Харкаве — і паходзяць з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Украіны.

З цікавага — некалькі работ выдатнага ўкраінскага мастака Усевалада Максімовіча, які пакончыў з сабой ва ўзросце ўсяго 19 гадоў, яго сёння называюць украінскім Клімтам.

Напярэдадні другой гадавіны расійскага ўварвання ў Вене адкрылася выстава ўкраінскага мастацтва эпохі мадэрнізму
Усевалад Максімовіч. Аўтапартрэт. 1913.

Выстава распавядае аб бурнай і займальнай гісторыі культурнай ідэнтычнасці ва Украіне ад югендстыля да канструктывізму. Мадэрнісцкі рух ва Украіне развіваўся на складаным сацыяльна-палітычным фоне: рэвалюцыя 1905 года, Першая сусветная вайна, распад Расійскай імперыі ў 1917 годзе, недаўгавечная аўтаномія ў выглядзе Украінскай Народнай Рэспублікі (1917-1921) і заснаванне Савецкай Украіны. Нягледзячы на смуту, украінскае мастацтва, літаратура, тэатр і кіно квітнелі.

Байчукісты, паслядоўнікі манументаліста Міхаіла Байчука, стварылі сваю ўласную нацыянальную школу насценнага жывапісу, натхнёную візантыйскімі традыцыямі і ўкраінскім народным мастацтвам.

У Харкаве Васіль Ярмілаў стаў выбітным прадстаўніком украінскай версіі канструктывізму.

У Кіеве Аляксандр Багамазаў, выбітны футурыст краіны, распрацаваў стыль, вядомы як спектралізм.

У канцы 1920-х гадоў Кіеўскі мастацкі інстытут стаў апошнім прытулкам для піянераў сучаснага мастацтва, такіх як Казімір Малевіч. Усе гэтыя падзеі былі жорстка спыненыя сталінскімі рэпрэсіямі ў 1930-х гадах.

Выстава працуе да 2 чэрвеня 2024 года ў Ніжнім Бельведэры (Unteres Belvedere). Пасля карціны адправяцца ў Лондан, дзе іх можна будзе ўбачыць у Каралеўскай акадэміі Мастацтваў (Royal Academy of Arts).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: