Напярэдадні Дня работнікаў культуры Белстат выклаў статыстыку за 2024 год

У другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў культуры.

Напярэдадні гэтай даты Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) падрыхтаваў статыстычны агляд аб колькасці занятых творчай дзейнасцю людзей, аб’ектах культурнай спадчыны і папулярных сярод беларусаў месцах для адпачынку і забаў.

Занятых творчай, бібліятэчнай, архіўнай, музейнай і іншай дзейнасцю ў сферы культуры і забаў на 2024 год у краіне налічвалася 42,4 тысячы чалавек, у 2023 – 43,8.

Такім чынам, колькасць работнікаў культуры скарацілася на тысячу чалавек.

Паводле статыстыкі, амаль сем з дзесяці работнікаў культуры — жанчыны, сярэдні ўзрост супрацоўнікаў — 45 гадоў. Большасць — 43,2% — мае вышэйшую адукацыю, 28,5% — сярэднюю спецыяльную.

Абектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчынай — 5688, 4 з якіх уваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першай у 1979 годзе туды трапіла Белавежская пушча, у 2000-м статус атрымаў замкавы комплекс у гарадскім пасёлку Мір. А праз пяць гадоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дадалі архітэктурна-культурны комплекс у Нясвіжы і трансгранічны аб’ект Геадэзічная дуга Струвэ.

У краіне зафіксаваныя больш за 2 тысячы помнікаў археалогіі, 1842 — архітэктуры, больш за 1200 помнікаў гісторыі і дзясяткі — мастацтва.

У Беларусі 28 прафесійных тэатраў. За 2024 год іх наведалі амаль 1 мільён 846 тысяч чалавек (на 7,7% больш у параўнанні з мінулым годам).

У Беларусі 155 музеяў, на два менш, чым у 2023 годзе. Музеі наведала 8,7 мільёна (больш на 14,6%). Самыя папулярныя — «Хатынь», Брэсцкая крэпасць і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Канцэртныя арганізацыі сабралі ў 2024-м на сваіх мерапрыемставах больш за мільён гледачоў. Рост склаў амаль 18%.

У краіне працуе 2250 клубаў і 2200 публічных бібліятэк, 92% з якіх — з доступам у інтэрнэт. Кожны трэці экзэмпляр бібліятэчнага фонду краіны выдаваўся дзецям, школьнікі склалі і амаль 40% карыстальнікаў яго электронных рэсурсаў.

Колькасць бібіліятэк у краіне устойліва змяншаецца: у 2023 годзе іх было 2,3 тысячы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!