Фота: сайт Беларускай Рады культуры.
Роўна пяць гадоў таму, 1 кастрычніка 2020 года, была створана Беларуская Рада культуры.
Сёння праекты арганізацыі — ArtPower Belarus, «Культурны код», «Беларускія Магістраты», «Васьміног» — заўважныя ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам рэалізоўваць свае праекты і робяць беларускую культуру трывалай і бачнай у часы турбулентнасці.
Рада культуры прыводзіць некалькі лічбаў у адлюстраванні дзейнасці за пяць гадоў:
Кіраўнік арганізацыі Сяргей Будкін падзяліўся з Reform.news далейшымі планамі развіцця інстытуцыі.
— Надалей плануем не збаўляць тэмп, які быў узяты пяць год таму, бо вельмі шмат ідэяў, якія хочацца рэалізаваць, — адзначыў ён. — Для сферы ў цэлым мы працягваем займацца давядзеннем значнасці культуры на ўсіх узроўнях, перадусім сярод палітыкаў і бізнесу.
Па-другое, працягваем дзейнасць па адбудове новых супольнасцей, якія могуць гарантаваць развіццё і ўстойлівасць беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.
Па-трэцяе – даследаваць і аналізаваць сітуацыю ў розных сферах культуры.
Працягваем працаваць і непасрэдна для творцаў – каб спрыяць у іх новых пачынаннях праз праграмы праектнай падтрымкі, каб дапамагаць тым, хто ў складанай сітуацыі, каб спрыяць у атрыманні новых ведаў і ў цэлым каб умацоўваць наша культурнае поле, якое лічым адзіным і непадзельным у незалежнасці ад месцазнаходжання творцы.
Беларусь — наш супольны арт-праект. І я дзякую кожнаму і кожнай, хто дапамагае яго ствараць: калегам, партнёрам, дабрачынцам, творцам і ўсім, хто лічыць культуру прыярытэтам сваёй працы.
Падтрымаць працу каманды можна праз аднаразовы данат або штомесячную падпіску — усе сродкі ідуць на дапамогу творцам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram