Нацбанк выпусціў серыю манет пра гісторыю беларускай чыгункі

Культура
Манеты серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі». Фота: nbrb.by

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў серыю памятных манет, прысвечаных беларускай чыгунцы. Пра гэта паведамляецца на сайце банка.

Усяго ў серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі» пяць відаў манет наміналам у 2 рублі. На іх размясцілі выявы розных відаў чыгуначнага транспарту: паравоза, цеплавоза, электравоза, дызеля і электрацягніка.

Манеты маюць форму круга дыяметрам у 23,5 міліметра і важаць 5,81 грама. Сярэдзіна выраблена са сталі, пакрытай меддзю і нікелем, а кольца – са сталі, пакрытай меддзю і латунню. Тыраж кожнага віда – 25 тысяч штук.

Іх чаканілі на Казахстанскім манетным двары Нацыянальнага банка Казахстана.

У Беларусі яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам — іх абавязаны прымаць па ўказаным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости