Барэльеф з амбоны кафедральнага сабора Баргі (LC), дэталь. Фота: diocesi.torino.it.
Напярэдадні Раства Хрыстова сабралі гарады і месцы, дзе адбудуцца святочныя набажэнствы па-беларуску.
У Вільні на свята Раства Хрыстова ўжо трэці год запрашае Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату на чале з Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам.
24 снежня Святочная Вячэрняя Літургія пачнецца па адрасе Pilimo g.18 (будынак Рэфармацкай царквы).
Пачатак — а 21.00.
25 снежня Святочная ранішняя Літургія адбудзецца ў будынку Беларускай царквы (Bokšto g. 4).
Пачатак: а 10.30.
Калядныя набажэнствы пройдуць абавязкова і ў Віленскім касцёле Святога Барталамея.
Пастэрка 24 снежня распачнецца а 22.00.
Святая Імша на Божае Нараджэнне 25 снежня адбудзецца а 10.00 і 12.00 гадзіне.
Адрас: Вільня, вуліца Ужупіа 17A (Užupio g. 17A).
У сталіцы Польшчы на Боскую Літургію па-беларуску запрашае Беларускае душпастырства ў Варшаве.
24 снежня ў Рэктарскай царкве святога Бенона (ul. Piesza 1) адбудзецца Чаканне (Вігілія) Раства Хрыстовага.
Пачатак — а 17.00.
«Увечары перад святым Раства Хрыстовага запрашаем на малітву і супольную Куццю (у зале пад царквой). Да Куцці запрашаем прыносіць посныя стравы. За сяброўскім сталом разам сустрэнем нованароджанага Хрыста спевам калядак», — запрашае ойча Алесь Тумоўскі.
Боская Літургія на Раство Хрыстова адбудзецца 25 снежня а 10.00.
Знанае месца для беларусаў Варшавы і Касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.
Сёння, 24 снежня, ксёндз Вячаслаў Барок запрашае на Пастэрку ў верхнім касцёле а 22.00. Пасля яе адбудзецца канцэрт беларускага музыкі Андруся Такінданга.
Святая Імша Божага Нараджэння пачнецца 25 снежня а 11.30. Пасля яе чакаецца выступленне хору «Гук цішы».
Адрас: Варшава, пляц Трох Крыжоў 10/14 (Plac Trzech Krzyży 10/14).
На святочную імшу па-беларуску запрашаюць беларусаў ва Уроцлаве.
25 снежня ў Касцёле святога Георгія Мучаніка і Узвышэння святога Крыжа адбудзецца Боская Літургія.
Пасля яе чакаецца музычнае выступленне беларускага музыкі Андрэя Лугіна (гурт «znaxtop»).
Пачатак — 15.00.
Адрас: Уроцлаў, вуліца Бегла, 3 (Biegla, 3).
Касцёл святога Юзафа ў Лодзі стане месцам сустрэчы беларусаў на Раство Хрыстова ў Лодзі.
Сёння, 24 снежня, запрашаюць усіх на Вігілію.
Прапануецца сустрэцца а 16.00, каб упрыгожыць ялінку, падрыхтаваць пачастункі.
Сама ж Вігілія пачнецца а 18.00.
У праграме — дзяленне аплаткамі, сумесная малітва, чытанне Евангелля, калядныя песні, прагляд каляднай серыі «The Chosen».
Апоўначы будзе беларуска-польская імша-пастэрка.
25 снежня — Святочная Імша, а пасля імшы — сумеснае польска-беларуска-украінскае святкаванне Раства.
Пачатак — 13.15.
Адрас: Лодзь, вуліца Агродава, 22 (Ul. Ogrodowa 22).
Беларусы Беластоку будуць святкаць Раство Храстова ў парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ.
Святая Імша 25 снежня тут пройдзе 13:00.
Пасля чакаецца аплатковае спатканне. Падчас Імшы зайграе дуэт «Поўня».
Адрас: Беласток, вуліца Уроцлаўска, 8 (Wrocławska 8).
Сёння, 24 снежня, у Вене служаць Боскую Літургію ў Кірхе Святой Барбары (Kirche St. Barbara).
Пачатак: 18.00.
Адрас: Вена, Постгасэ 8-12 (Postgasse 8-12).
Парафія Найсвяцейшай Троіцы традыцыйна запрашае на святочныя ўрачыстаці.
Вігілія ўрачыстаці Нараджэння Панна адбудзецца сёння, 24 снежня, а 21.00.
Часы Боскай літургііі 25 снежня: 09.00, 11.00, 12.30.
Парафія нагадвае, што да Касцёла Святога Роха прыбыла фігура святога Яна Хрысціцеля з так званага «чорнага алтара» Будслаўскага санктуарыя.
«На працягу Адвэнта мы збіраем ахвяраванні на рэстаўрацыю дадзенай фігуры, дапамагаючы ксёндзу Аляксею ў аднаўленні алтара», — заўважаецца на сайце.
25 снежня ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы распачнецца Фестываль духоўнай музыкі. Падзея стартуе з імпрэзы Калядныя вечары на Залатой горцы. Фестываль будзе доўжыцца да 24 студзеня новага году.
Уваход на ўсе праграмы — вольны.
Нагадаем, што Парафія святога Роха знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасці, 44А.
Святыя імшы па-беларуску — завядзёнка і ў Архiкатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Святая імша «Пастэрка» сёння, 24 снежня, распачнецца ў храме а 21.45.
На ўрачыстасці Нараджэння Пана 25 снежня касцёл запрашае: а 10.00, а 11.30, а 13.00, і а 18.30.
Адрас касцёла: Мінск, плошча Свабоды, 9.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram