Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь

Культура
Барэльеф з амбоны кафедральнага сабора Баргі (LC), дэталь. Фота: diocesi.torino.it.

Пастэрка з Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам у Вільні, Святая Імша з Вячаславам Барком у Варшаве. А яшчэ —Лодзь, Уроцлаў, Беласток, Вена, Мінск. Сабралі месцы, дзе можна на беларускай мове ў коле суайчыннікаў сустрэць адно з найсвятлейшых хрысціянскіх святаў — Раство Хрыстова.

Вільня

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: сацсеткі Георгія Роя, 2024 год.

У Вільні на свята Раства Хрыстова ўжо трэці год запрашае Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату на чале з Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам.

24 снежня Святочная Вячэрняя Літургія пачнецца па адрасе Pilimo g.18 (будынак Рэфармацкай царквы).

Пачатак — а 21.00.

25 снежня Святочная ранішняя Літургія адбудзецца ў будынку Беларускай царквы (Bokšto g. 4).

Пачатак: а 10.30.

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: provilnus.ru.

Калядныя набажэнствы пройдуць абавязкова і ў Віленскім касцёле Святога Барталамея.

Пастэрка 24 снежня распачнецца а 22.00.

Святая Імша на Божае Нараджэнне 25 снежня адбудзецца а 10.00 і 12.00 гадзіне.

Адрас: Вільня, вуліца Ужупіа 17A (Užupio g. 17A).

Варшава

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: https://benon.redemptor.pl.

У сталіцы Польшчы на Боскую Літургію па-беларуску запрашае Беларускае душпастырства ў Варшаве.

24 снежня ў Рэктарскай царкве святога Бенона (ul. Piesza 1) адбудзецца Чаканне (Вігілія) Раства Хрыстовага.

Пачатак — а 17.00.

«Увечары перад святым Раства Хрыстовага запрашаем на малітву і супольную Куццю (у зале пад царквой). Да Куцці запрашаем прыносіць посныя стравы. За сяброўскім сталом разам сустрэнем нованароджанага Хрыста спевам калядак», — запрашае ойча Алесь Тумоўскі.

Боская Літургія на Раство Хрыстова адбудзецца 25 снежня а 10.00.

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Інтэр’ер касцёла святога Аляксандра. Фота: Радыё Ўнэт

Знанае месца для беларусаў Варшавы і Касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.

Сёння, 24 снежня, ксёндз Вячаслаў Барок запрашае на Пастэрку ў верхнім касцёле а 22.00. Пасля яе адбудзецца канцэрт беларускага музыкі Андруся Такінданга.

Святая Імша Божага Нараджэння пачнецца 25 снежня а 11.30. Пасля яе чакаецца выступленне  хору «Гук цішы».

Адрас: Варшава, пляц Трох Крыжоў 10/14 (Plac Trzech Krzyży 10/14).

Уроцлаў

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: polska-org.pl.

На святочную імшу па-беларуску запрашаюць беларусаў ва Уроцлаве.

25 снежня ў Касцёле святога Георгія Мучаніка і Узвышэння святога Крыжа адбудзецца Боская Літургія.

Пасля яе чакаецца музычнае выступленне беларускага музыкі Андрэя Лугіна (гурт «znaxtop»).

Пачатак — 15.00.

Адрас: Уроцлаў, вуліца Бегла, 3 (Biegla, 3).

Лодзь

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Касцёл святога Юзафа ў Лодзі. Фота: Вікіпедыя.

Касцёл святога Юзафа ў Лодзі стане месцам сустрэчы беларусаў на Раство Хрыстова ў Лодзі.

Сёння, 24 снежня, запрашаюць усіх на Вігілію.

Прапануецца сустрэцца а 16.00, каб упрыгожыць ялінку, падрыхтаваць пачастункі.

Сама ж Вігілія пачнецца а 18.00.

У праграме — дзяленне аплаткамі, сумесная малітва, чытанне Евангелля, калядныя песні, прагляд каляднай серыі «The Chosen».

Апоўначы будзе беларуска-польская імша-пастэрка.

25 снежня — Святочная Імша, а пасля імшы — сумеснае польска-беларуска-украінскае святкаванне Раства.

Пачатак — 13.15.

Адрас: Лодзь, вуліца Агродава, 22 (Ul. Ogrodowa 22).

Беласток

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: сацсеткі парафіі.

Беларусы Беластоку будуць святкаць Раство Храстова ў парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ.

Святая Імша 25 снежня тут пройдзе 13:00.

Пасля чакаецца аплатковае спатканне. Падчас Імшы зайграе дуэт «Поўня».

Адрас: Беласток, вуліца Уроцлаўска, 8 (Wrocławska 8).

Вена

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: tripadvisor.com.

Сёння, 24 снежня, у Вене служаць Боскую Літургію ў Кірхе Святой Барбары (Kirche St. Barbara).

Пачатак: 18.00.

Адрас: Вена, Постгасэ 8-12 (Postgasse 8-12).

Мінск

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: limberi.by.

Парафія Найсвяцейшай Троіцы традыцыйна запрашае на святочныя ўрачыстаці.

Вігілія ўрачыстаці Нараджэння Панна адбудзецца сёння, 24 снежня, а 21.00.

Часы Боскай літургііі 25 снежня: 09.00, 11.00, 12.30.

Парафія нагадвае, што да Касцёла Святога Роха прыбыла фігура святога Яна Хрысціцеля з так званага «чорнага алтара» Будслаўскага санктуарыя.

«На працягу Адвэнта мы збіраем ахвяраванні на рэстаўрацыю дадзенай фігуры, дапамагаючы ксёндзу Аляксею ў аднаўленні алтара», — заўважаецца на сайце.

25 снежня ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы распачнецца Фестываль духоўнай музыкі. Падзея стартуе з імпрэзы Калядныя вечары на Залатой горцы. Фестываль будзе доўжыцца да 24 студзеня новага году.

Уваход на ўсе праграмы — вольны.

Нагадаем, што Парафія святога Роха знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасці, 44А.

Набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова: Літва, Польша, Аўстрыя, Беларусь
Фота: А. Савін.

Святыя імшы па-беларуску — завядзёнка і ў Архiкатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Святая імша «Пастэрка» сёння, 24 снежня, распачнецца ў храме а 21.45.

На ўрачыстасці Нараджэння Пана 25 снежня касцёл запрашае: а 10.00, а 11.30, а 13.00, і а 18.30.

Адрас касцёла: Мінск, плошча Свабоды, 9.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости