На здымку з амерыканскім акторам Джэкам Нікалсанам заўважылі версію суцінскай «Евы»

Культура
Джэк Нікалсан з дачкой. Фота: сацсеткі

«Калегі, ці не версія суцінскай «Евы» вісіць на сценцы ў доме Джэка Нікалсана — напісаў адзін з карыстальнікаў фэйсбука, перапосціўшы новае фота актора з дачкой.

На здымку з амерыканскім акторам Джэкам Нікалсанам заўважылі версію суцінскай «Евы»
Хаім Суцін. Жанчына са скрыжаванымі рукамі. Каля 1929. Фота: wikiart.org

Дачка 87-гадовага актора Ларэйн апублікавала фотаздымак з сямейных святкаванняў. На здымку Ларэйн абдымае трохразовага ўладальніка прэміі «Оскар» Джэка Нікалсана ў памяшканні, падобным да бібліятэкі ці офіса. На бакавой сцяне можна ўбачыць карціну Хаіма Суціна «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», якая паводле кампазіцыі, каларыту, экспрэсіі, настрою і часу стварэння (каля 1929 года) вельмі падобная да карціны «Ева», набытай Віктарам Бабарыкам у 2013 годзе на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку для калекцыі Белгазпрамбанка. Пасля свайго «арышту» ў 2020-м «Ева» стала сімвалам пратэстаў. Пастава жанчыны на абедзвюх карцінах увасабляе годнасць і ўнутраную сілу. У тым ліку таму суцінская «Ева» арганічна ўпісалася ў візуальны кантэнт пратэсту.

На здымку з амерыканскім акторам Джэкам Нікалсанам заўважылі версію суцінскай «Евы»
Хаім Суцін. Ева. 1928. Фота: Aliaksandr Aliakseyeu & Aleh Lukashevich

Дарэчы, Джэк Нікалсан зарэкамендаваў сябе як выдатны калекцыянер твораў мастацтва, распачаўшы гэту дзейнасць яшчэ ў 1960-я гады. Ён збіраў творы ХХ стагоддзя і сучасных аўтараў. У яго ёсць працы Пікаса, Маціса, Радэна, Мадыльяні, Магрыта і Уорхала. Калекцыя Нікалсана  ацэньваецца ў 150 мільёнаў даляраў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: