На YouTube-канале «Беларуская літаратура» выклалі аўдыякнігі па казках Уладзіміра Караткевіча
Reform.news · 28 декабря 2023, 14:08
https://reform.news/na-youtube-kanale-belaruskaja-litaratura-vyklali-a-dyjaknigi-pa-kazkah-uladzimira-karatkevicha/На YouTube-канале «Беларуская літаратура» адбылася святочная прэм’ера — можна паслухаць 22 казкі для дзяцей, напісаных Уладзімірам Караткевічам.
«Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч», — паведамляе анатацыя праекта.
Дарэчы, на гэтым канале можна паслухаць і беларускія народныя казкі, а таксама вершы і прозу беларускіх пісьменнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
