На волю выйшаў актор і кастынг-дырэктар Віктар Бойка

Беларускі актор, кастынг-дырэктар, менеджар Віктар Бойка — на волі. Пра гэта кінадзеяч паведаміў у сваіх сацсетках.

«По прошествии 5 месяцев и 9 дней я вновь с вами. Пока не понимаю, где я, но точно лучше, чем там, где я был», — напісаў Віктар Бойка ў Facebook.

Кінематаграфіст быў затрыманы 28 жніўня 2022 года — яму прад’яўлялася абвінавачанне по артыкуле 342 Крымінальнага кодексу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Віктар Бойка выйшаў на волю праз болей чым пяць месяцаў утрымання ў СІЗА-1. Ён быў прызнаны палітзняволеным.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!