На волі — музыкі Tor Band, Павел Белавус і Алесь Чумакоў са «Старога Ольсы»

Культура
Павел Белавус разам з амерыканскім дыпламатам Паніка і спецпасланніцай МЗС па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене. Фота: "Вясна".

У выніку перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам былі вызвалены 25 асобаў.

Сярод іх культурніцкія дзеячы: музыкі Tor Band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык, заснавальнік «Арт сядзібы» і крамы Simbal.by Павел Белавус, гусляр Алесь Чумакоў з гурта «Стары Ольса».

Таксама на волі выдавец Зміцер Колас.

Павел Белавус быў асуджаны да 13 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. «Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі»«стымуляваў варожасць суайчыннікаў у адносінах да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы», — абвінавачваў яго Следчы камітэт.

Музыкі Tor Band былі абвінавачаны ў чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 арт. 130), стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (арт. 361-1), абраза Лукашэнкі (арт. 368), дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1). Зміцеру Галавачу прысудзілі 9 гадоў узмоцненага рэжыму; Яўгену Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму; Андрэю Ярэмчыку — 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму.

Нагадаем, што ў 2020 годзе песні Tor Band («Живи», «Мы не народ», «Кто, если не ты?», «Бацька») сталі аднымі з галоўных музычных сімвалаў беларускіх пратэстаў і набралі мільёны праглядаў на YouTube.

Дапаўняецца

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.