Reform.news

На Віленскім кніжным кірмашы ўпершыню будзе арганізаваны беларускі стэнд

Reform.news · 15 февраля 2024, 14:51

https://reform.news/na-vilenskim-knizhnym-kirmashy-pershynju-budze-arganizavany-belaruski-stjend/

22—25 лютага ў літоўскай сталіцы пройдзе чарговы кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе прадстаўлены асобны стэнд з беларускімі кнігамі. Ён арганізуецца жаночым выдавецтвам «Пфляўмбаўм». На стэндзе таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Янушкевіч».

Афіша Віленскага кірмашу.

«Будуць усе нашы навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі», — абяцаюць выдаўцы.

Нумар стэнда — 5.А11А.

Віленскі кніжны кірмаш пройдзе па адрасе LITEXPO, Laisvės pr. 5, Vilnius.

Квіткі можна купіць па спасылцы або тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама