На варшаўскай імпрэзе «Ноч фатаграфіі» пакажуць серыю работ беларуса Паўла Савіцкага

18 жніўня ў Варшаве пройдзе «Ноч фатаграфіі». У 20.30 у чатырох лакацыях горада запаляцца вялікафарматаныя экраны з праекцыямі фатаграфій.

Падчас імпрэзы можна будзе ўбачыць здымкі больш за 50 аўтараў, сярод якіх будзе Павел Савіцкі.

«У 20.30 на Рынку Старога Мяста можна будзе пабачыць мой праект «Barwy Warszawskiego Protestu«, — напісаў беларускі фатограф у сваім фэйсбуку.

У праект уваходзіць рэпартажныя здымкі, якія ён рабіў апошнія паўтара года на беларускіх, польскіх і ўкраінскіх акцыях у Варшаве.

У інтэрв’ю budzma.org Павел распавядае: «З моманту эміграцыі і прыезду ў Польшчу я даследую, што тут адбываецца. У асноўным я здымаю розныя акцыі ў Варшаве. Гэта вялікія беларускія маршы. Гэта польскія акцыі на нейкія памятныя даты — напрыклад, на дзень Варшаўскага паўстання. Альбо акцыі апазіцыі, Strajk Kobiet — жаночыя пратэсты супраць забароны абортаў. Здымаю ўкраінскія акцыі, якія ў асноўным праходзяць пад амбасадай РФ…

Для мяне самым галоўным з’яўляецца даследаванне людзей, іх паводзіны, рэакцыі — на тых, хто выступае, на апанентаў. Калі браць польскія акцыі, то цікава назіраць за палітычным складнікам. Як усё дзейнічае і чаму. Беларускія акцыі цікава фіксаваць гістарычна і назіраць за іх паступовымі зменамі».

«Ноч фатаграфіі» пачнецца 18 жніўня амаль адначасова ў некалькіх лакацыях:

  • у Музеі Варшавы на рынку Старога Мяста,
  • Bar Studio, pl. Defilad, 1
  • Chono Lulu Bistro & Bar, Park Pięciu Sióstr (dawniej Park Zachodni)
  • Kino plenerowe, Park Szczęśliwicki

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!