На Усходніх могілках Мінска адкрыюць помнік пісьменніку Змітраку Бядулю

Культура
Фота: realt.onliner.by

3 лістапада 2025 года а 12-й гадзіне на Усходніх могілках у Мінску адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента знакамітаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядулю. Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці класіка, паведамляе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

3 лістапада 1941 года жыццёвы шлях 55-гадовага Змітрака Бядулі трагічна абарваўся ў эвакуацыі каля казахстанскага горада Уральска, дзе быў ён пахаваны на гарадскіх могілках.

У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя парэшткаў класіка, яны былі дастаўлены самалётам з Казахстана ў Беларусь. 3 лістапада 2020 года прах пісьменніка перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску. Грамадзянскае развітанне адбывалася ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка», у доме, дзе Змітрок Бядуля жыў і працаваў з 1914 па 1918 гады.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ініцыяваў дабрачынны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніка. У ім узялі ўдзел дзяржаўныя прадпрыемствы, прафсаюзныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, музейныя ўстановы. Свае ўнёскі на дабрачынны рахунак зрабілі сотні неабыякавых беларусаў. Адначасова Літаратурным музеем была разгорнута актыўная дзейнасць па правядзенні дабрачынных экскурсій і мерапрыемстваў.

У выніку праведзенай працы ўдалося сабраць палову неабходнай сумы на стварэнне помніка. Астатняя частка фінансавання была выдзелена з дзяржаўнага бюджэту. Аўтар помніка — скульптар Сяргей Гумілеўскі, архітэктар Віктар Карака.

Помнік уяўляе сабой бронзавы партрэт паэта, размешчаны на зялёнай гранітнай пліце, што сімвалізуе ніву пад парывам ветру, а фрагмент брукаванкі на магіле ў сваю чаргу сімвалізуе цяжкі шлях Бядулі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Jhonson

    І ні воднага слова на успамін Сапегі і Мацукевіча якія ўласна ўсё і зрабілі каб правезці парэшткі ў 
    Беларусь. 

    Ответить

Последние новости