На праваслаўных могілках у Аколіцы выпадкова знайшлі магілу настаўніка Янкі Купалы

Магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча выпадкова адшукалі на праваслаўных могілках у Аколіцы Мінскага раёна. Могілкі знаходзяцца ля касцёла Святога Мацвея, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Мікалай Фёдаравіч Турчановіч быў настаўнікам маладога Івана Луцэвіча ў Бяларуцкім народным вучылішчы, якое будучы паэт скончыў у 1898 годзе. Мікалай Фёдаравіч Турчановіч ведаў замежныя мовы і меў багатую на той час бібліятэку, якой дазваляў карыстацца Івану.

Помнік на магіле Турчановіча выглядае дагледжаным, але абеліск ляжыць, а не стаіць на пастаменце, як мусіў бы быць.

«Здесь покоится народный учитель Николай Фёдорович Турчанович. Умер 8 апреля 1911 г. на 62 году жизни. Память жены и детей», — такі надпіс выбіты на каменным абеліску.

«Спадчына» дадае, што таксама Мікалай Турчановіч з’яўляецца дзедам па лініі маці вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Міхайлавіча Юрэвіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости


Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 538

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 539

Warning: Trying to access array offset on false in /var/www/reform.news/httpdocs/wp-content/plugins/accelerated-mobile-pages/components/loop/loop.php on line 540
  • Главное
  • Комментарий
  • Новости
  • Общество
  • Политика
  • Экономика

Подгорит ли у Wildberries и в Беларуси?

22.07.2026