На Пятым фестывалі фальклору «Беларусь старажытная» ў Вільні сабраліся больш за тузін беларускіх калектываў і выканаўцаў

Культура
На фестывалі беларускага фальклору "Беларусь старажытная". Фота: сацсеткі Яўгена Вільскага.

«Ойра», «Гоман», «Світанак» з Вільні, Сяргей Доўгушаў з Варшавы, «Абра» з Рыгі, «Мальва» з Каўнаса… Больш за тузін беларускіх фальклорных калектываў і выканаўцаў з Латвіі, Літвы і Польшчы выступілі ўчора на Пятым фестывалі беларускага фальклору «Беларусь старажытная» ў Цэнтры культуры Новай Вільні. Фэст, які ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве з 2019 года, у выніку падзей 2020-га крыху трансфармаў свой фармат. На форум, на жаль, па розных прычынах цяпер не могуць прыязджаць гурты з Беларусі, але паўстала прыстойная колькасць фальклорных ансамбляў беларусаў за мяжой.

«Гэта было натхняльна. Многія групы дэманстравалі надзвычайны выканальніцкі прафесіяналізм. На жаль, пакуль беларуская культура квітнее толькі ў замежжы», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання фэсту палітык Яўген Вільскі.

Прывітаць фестываль прыйшоў стараста сенюніі (самаўпраўлення) Новай Вільні Юрый Грыдзюшка. Таксама ў запісе за ўдзельнікаў і гасцей падзеі звярталіся Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык, адзначыла «Радыё Рацыя».

Праграма фэсту складалася з выступаў наступных калектываў: «Беларускі Цуд» (Вільня), «Гоман» (Вільня), «Валошкі» (Вільня)», «Світанак» (Вільня), «Пацеркі» (Вільня), «Ойра (Вільня), «Тургелянка» (Тургелі, Літва), «Езнеле» (Езнас, Літва), «Патрыда» (Вільня), «Абра» (Латвія), «Асочнікі» (Польшча), «Жэмерова» (Польшча), «Мальвы» (Каўнас), Паліна Курановіч (Вільня), Юра Несцярэнка (Вільня), Сяржук Доўгушаў (Польшча).

«Такая ​​разнастайнасць музыкі, касцюмаў, эмоцый — не перадаць словамі. Радуешся ад шчасця, што ўтварылася столькі новых цудоўных беларускіх калектываў за мяжой, якія, на жаль, не могуць зараз знаходзіцца у Беларусі па палітычных прычынах», — не хавае эмоцый ад наведавання фестывалю ў сацсетках журналістка Ганна Міхайлава.

Фестываль «Беларусь старажытная» наведала 150 чалавек.

На Пятым фестывалі фальклору «Беларусь старажытная» ў Вільні сабраліся больш за тузін беларускіх калектываў і выканаўцаў
Фота: сацсеткі Яўгена Вільскага.
На Пятым фестывалі фальклору «Беларусь старажытная» ў Вільні сабраліся больш за тузін беларускіх калектываў і выканаўцаў
Фота: сацсеткі Ганны Міхайлавай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: