На Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц

Музей беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц быў размешчаны ў школе вёскі Парэчча Пінскага раёна.

Цяпер школу ў Парэччы, дзе паэтка навучалася ў 9-11 класах, зачынілі. Экспанаты склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку, паведаміла пісьменніца Аксана Спрынчан.

Пісьменніца патлумачыла, што Мерчыцкі этнаграфічны музей, які знаходзіцца ў былой школе, дзе Янішчыц вучылася ў 5-8 класах, адмовіўся ўзяць гэтыя экспанаты да сябе, хоць мае прасторныя памяшканні. Акрамя таго, у гэтым музеі нібыта няма нават партрэта Янішчыц.

«У Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага літаратурнага музея жанчыны. Застаўся адзін школьны музей Цёткі», — падсумоўвае Спрынчан.

Нагадаем, што паводле статыстычнага камітэта, колькасць беларускіх музеяў няўхільна скарачаецца. Найбольш уразлівымі зяўляюцца невялікія музеі, асабліва вясковыя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!