Reform.news

На кніжным кірмашы ў польскіх Катавіцах возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці і шэраг беларускіх выдаўцоў

Reform.news · 27 октября 2025, 21:22

https://reform.news/na-knizhnym-kirmashy-polskih-katavicah-vozme-dzel-cjentr-belaruskaj-salidarnasci-i-shjerag-belaruskih-vyda-co/

На адным з найважнейшых літаратурных форумаў Польшчы — Кніжным кірмашы ў Катавіцах, які пройдзе 7–9 лістапада ў Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1), возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці і шэраг беларускіх выдаўцоў, паведамляе ЦБС.

На стэндзе ЦБС можна будзе набыць літаратурныя навінкі.

Падчас кірмашу выдавецтва «Камунікат» арганізуе сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым. На сустрэчы можна будзе набыць яго новыя кнігі.

Таксама на стэндзе з’явяцца іншыя выданні «Камунікату». Сярод іх: анталогія «Нерасстраляныя» — паэзія рэпрэсаваных беларускіх аўтараў, «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.» Дароты Міхалюк, «Освальд у Мінску» Аляксандра Лукашука, «Гульні Цырцэі» Змітра Дзядзенкі.

Выдавецтва «Гутэнберг» прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Іх пазначаць адмысловымі стужкамі. У «экстрэмісцкі спіс» трапілі творы Сашы Філіпенкі ды іншых вядомых аўтараў.

На стэндзе ЦБС таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Чабор» — сучасная і класічная беларуская літаратура, мастацкія і навуковыя выданні.

Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая культурная імпрэза. Яе мэта — папулярызацыя чытання.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий