25-27 красавіка ў Беластоку адбудзецца кніжны кірмаш. На месцах 79-80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, — паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
У праграме незалежных беларускіх выдавецтваў — аўтограф-сесіі і прэзентацыі новых выданняў.
25 красавіка (пятніца)
Салон незалежных беларускіх выдавецтваў
16:00 — аўтограф-сесія Міхала Андрасюка, кніга «Żubr» на польскай мове, першае выданне Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
26 красавіка (субота)
Салон незалежных беларускіх выдавецтваў
11:30 — аўтограф-сесія Ганны Кандрацюк, кніга на беларускай мове “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” (Цэнтр беларускай культуры). Кніга — гэта сем партрэтаў незвычайных асобаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.
Зала №2
12:30 — аўтарская сустрэча з сёлетнім лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення Альгердам Бахарэвічам. Прэзентацыя новай кнігі «Папяровы голем», якая з’явілася ў выдавецтве «Янушкевіч» восенню 2024 года. Твор складаецца з лаканічных і правакацыйных тэкстаў пісьменніка, якія з’явіліся ў эміграцыі.
Салон незалежных беларускіх выдавецтваў, аўтограф-сесіі
13:30 — Альгерд Бахарэвіч, кніга «Папяровы голем»
14:30 — Цімур Кудзеліч, раман «Значныя дні».
15:30 — Андрэй Скурко
16:30 — Зміцер Дзядзенка, кніга «Гульні Цырцэі»
27 красавіка (нядзеля)
Зала №2
10:30 — сустрэча з класікам беларускай літаратуры і сябрам Праграмнай Рады Цэнтра Уладзімірам Арловым, які напісаў уступнае слова да кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў». Выданні на беларускай і польскай мовах Цэнтра беларускай культуры і Фонда «Камунікат».
Салон незалежных беларускіх выдавецтваў, аўтограф-сэсіі
11:30 — Уладзімір Арлоў
13:00 — Алесь Аркуш, двухмоўны паэтычны зборнік «Чаму праўда такая слабая?»
15:00 — Алесь Белы з кнігай «Самы цымус»
Таксама падчас Кніжнага кірмашу адбудзецца старт продажаў новай кнігі прозы Барыса Пятровіча «Цнота на потым».
У гэтыя ж дні, калі праходзіць Кніжны кірмаш, адбудзецца сустрэча з Юляй Цімафеевай пад назвай «Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада». Вершы і размовы пра тое, адкуль мы, хто мы і куды мы ідзём.
26 красавіка, 19:00
Беларускі Хаб «Новая Зямля» / Białoruski Hub «Novaja Ziamla»
вул. Св. Роха 5, памяшканне 32, Беласток
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram